Уладзімір Пятровіч Міклуш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Пятровіч Міклуш (нар. 13 верасня 1948, Беразіно, Мінская вобласць) — беларускі вучоны, кандыдат тэхнічных навук (1981), прафесар (2004).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 13 верасня 1948 года ў Беразіно.
У 1971 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1971—1978 гадах працаваў старшым інжынерам, старшым навуковым супрацоўнікам галіновай навукова-даследчай лабараторыі рамонту машын «Белсельгастэхнікі».
У 1978—1983 гадах — асістэнт, у 1983—1995 гадах — дацэнт, у 1995—2000 гадах — загадчык кафедры тэхналогіі і арганізацыі тэхнічнага сэрвісу Беларускага дзяржаўнага аграрна тэхнічнага ўніверсітэта[1].
У 2000 годзе стаў дэканам факультэта тэхнічнага сэрвісу ў АПК Беларускага дзяржаўнага аграрна тэхнічнага ўніверсітэта.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Вобласць навуковых інтарэсаў: арганізацыя і эканоміка тэхнічнага сэрвісу, інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі ў навучальным працэсе.
Аўтар 90 навуковых і вучэбна-метадычных работ у галіне арганізацыі і тэхналогіі рамонтна-абслугоўваючай вытворчасці, у т.л. «Арганізацыя рамонтна-абслугоўваючай вытворчасці і праектавання прадпрыемстваў тэхнічнага сэрвісу АПК» (навучальны дапаможнік).
Зноскі
- Кафедра технологии и организация технического сервиса(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2023. Праверана 15 лютага 2023.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads