Уладзімір Уладзіміравіч Камінскі

беларускі велагоншчык, трэнер (нар. 1950) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Уладзіміравіч Камінскі (18 красавіка 1950, в. Цна, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі велагоншчык. Кандыдат педагагічных навук (1992).

Хуткія факты Уладзімір Уладзіміравіч Камінскі, Асабістая інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Цна Мінскага раёна. Быў трэцім сынам у сям'і, старэйшыя браты — Леанід і Анатоль — таксама займаліся веласпортам. Вучыўся ў Дубаўлянскай сярэдняй школе, якая знаходзілася ў двух кіламетрах ад роднай вёскі.

Скончыў у 1980 годзе Беларускі інстытут фізічнай культуры (спартыўна-педагагічны факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў). Алімпійскі чэмпіён Летняй алімпіяды 1976 года ў Манрэалі (Канада) у каманднай шашэйнай гонцы на 100 км; чэмпіён свету (1977, Сан-Крыстобаль, Венесуэла); сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1974, г. Манрэаль, Канада; 1975, г. Метэ, Бельгія; 1978, г. Кёльн, ФРГ), чэмпіён СССР (1976—1978, 1980) у каманднай шашэйнай гонцы на 100 км.

З 1980 года ў Акадэміі фізічнага выхавання і спорту (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры). З 1996 года па 1999 год галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па веласпорце.

Remove ads

Узнагароды

Заслужаны майстар спорту СССР (1976).

Зноскі

  1. Большая российская энциклопедия. Электронная версияБольшая российская энциклопедия, 2016.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q114716001'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads