Універсітэт Нотр-Дам

From Wikipedia, the free encyclopedia

Універсітэт Нотр-Дам
Remove ads

Універсітэт Нотр-Дам (англ.: University of Notre Dame) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў мясцовасці Нотр-Дам у штаце Індыяна, ЗША.

Хуткія факты Універсітэт Нотр-Дам, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Французскі каталіцкі святар Эдвард Сорын заснаваў вучэльню ў 1842 годзе. Універсітэт стаў больш вядомым у пачатку ХХ стагоддзя. Створаны першапачаткова для мужчын, універсітэт пачаў прымаць жанчын на бакалаўрыят у 1972 годзе. Размешчаны ўніверсітэт у мястэчку Нотр-Дам у двух гадзінах язды ад Чыкага. Сімвал універсітэта — сабор з залатым купалам, на вяршыні якога знаходзіцца статуя Дзевы Марыі (фр.: Notre Dame).

Сёння гэта адзін з лепшых універсітэтаў ЗША. Бюджэт універсітэта складае больш за 18 мільярдаў долараў ЗША, што з'яўляецца адным з найбуйнейшых сярод універсітэтаў ЗША. Універсітэт штогод траціць на навуковыя даследаванні больш за 240 мільёнаў долараў ЗША.

Універсітэт складаецца з сямі школ і каледжаў. Універсітэт асабліва вядомы сваімі юрыдычнымі і медыка-біялагічнымі праграмамі. Нотр-Дам падтрымлівае сістэму бібліятэк, культурных цэнтраў і навуковых музеяў. Большасць студэнтаў універсітэта жывуць на тэрыторыі кампуса ў адным з 33 інтэрнатаў. Супольнасць выпускнікоў універсітэта налічвае больш за 150 тысяч былых студэнтаў універсітэта.

Remove ads

Структура

  • Школа архітэктуры
  • Каледж мастацтваў і літаратуры
  • Каледж бізнесу
  • Каледж інжынерыі
  • Школа глабальных спраў
  • Школа права
  • Каледж прыродазнаўчых навук
  • Школа магістратуры і аспірантуры

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads