Універсітэт імя Аалта

універсітэт у Фінляндыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Універсітэт імя Аалтаmap
Remove ads

Універсітэт імя Аалта (фінск.: Aalto-yliopisto) — фінская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Эспа.

Хуткія факты Універсітэт імя Аалта, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Універсітэт названы ў гонар Алвара Аалта, выбітнага фінскага архітэктара, дызайнера і выпускніка былога Хельсінкскага тэхналагічнага ўніверсітэта, які таксама сыграў важную ролю ў праектаванні значнай часткі галоўнага кампуса ўніверсітэта.

Універсітэт быў створаны ў 2010 годзе ў выніку зліцця трох буйных фінскіх універсітэтаў: Хельсінкскага тэхналагічнага ўніверсітэта, Хельсінкскай школы эканомікі і Хельсінкскага ўніверсітэта мастацтваў і дызайну. Цеснае супрацоўніцтва паміж навуковымі, дзелавымі і мастацкімі супольнасцямі паклікана спрыяць міждысцыплінарнай адукацыі і даследаванням.

Урад Фінляндыі ў 2010 годзе ўзяўся за стварэнне ўніверсітэта, які спрыяў бы інавацыям, аб'яднаўшы тры ВНУ ў адну. Універсітэт складаецца з шасці школ з каля 17 000 студэнтаў і 4 000 супрацоўнікаў, што робіць яго другім па велічыні універсітэтам Фінляндыі. Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца ў Эспа, а таксама мае кампусы ў іншых гарадах Фінляндыі.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads