Урэчча (Слаўгарадскі раён)

вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Урэ́чча[2] (трансліт.: Urečča, руск.: Уречье), раней Урэ́чча 1[3] — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Васькавіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Урэчча атрымала назву ад таго, што вёска знаходзіцца на правым беразе ракі Пясчанка, дзе злева ўпадае рака Грушка ці Глушка, а справа — Ручаі з урочышча Дубінёўка, г. зн. каля, у, пры рэччы, пры рэчках[4].

Гісторыя

Вядома з 1675 года. У 1681 годзе на рацэ Пішчань дзейнічаў млын.

У 1865 годзе ў складзе Прапойскай воласці Быхаўскага павету Магілёўскай губерні[5].

У 1918 годзе было двухкласнае вучылішча[4]. У 1924 годзе цэнтр Урэцкага сельсавета.

Насельніцтва

  • 2011 год — 131 чалавек[1]
  • 2010 год — 154 чалавекі
  • 1999 год — 126 чалавек
  • 1926 год — 835 чалавек[4]

Інфраструктура

У вёсцы працуюць дом сацыяльных паслуг і крама[1].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелТА, 1999. — С. 583.
  3. НГАБ у Мінску, ф. 2001, воп. 2, спр. 151
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads