Фама Кемпійскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фама Кемпійскі (Кемпіец, ням.: Thomas von Kempen, нідэрл.: Thomas van Kempen; Томас Хемеркен; каля 1379, Кемпен, Кёльнскае курфюрства — 25 ліпеня 1471, кляштар Віндэсхайм каля Зволле) — нямецкі каталіцкі манах, пісьменнік і містык, меркаваны аўтар трактата «Аб перайманні Хрысту» (напісаны не пазней за 1427 г.), член духоўнага руху «Новая набожнасць» і паслядоўнік Герта Гротэ і Фларэнцыя, заснавальнікаў плыні «Братэрства агульнага жыцця».
Remove ads
Біяграфія
Фама нарадзіўся ў Кемпене недалёка ад Крэфельда ў Кёльнскім курфюрстве ў сям’і Яна і Гертруды Хемеркен у 1380 годзе. Прозвішча адносіцца да прафесіі бацькі, які працаваў кавалём, на паўночна-ніжнефранкскім дыялекце hemerken — маленькі малаток. Маці была настаўніцай.
У 1392 годзе Фама ўслед за сваім братам Янам паступае ў школу ў Дэвентэры ва Утрэхцкім біскупстве. Ён вучыўся да 1399 года і ўвайшоў у рух «Братэрства агульнага жыцця», які быў працягам руху «Новая набожнасць» Герта Гротэ.
Да 4 чэрвеня 2006 года яго астанкі знаходзіліся ў капліцы царквы Міхаіла Арханёла ў Зволе. Цяпер месцам спачыну Фамы Кемпійскага з’яўляецца базіліка Успення Прасвятой Багародзіцы ў Зволе.
Твор «Аб перайманні Хрысту» ўпершыню выдадзены ў царкоўнаславянскім перакладзе Арэста Настурэла на тэрыторыі сучаснай Румыніі ў 1647 годзе, таксама перакладзены на рускую мову ў канцы XVII стагоддзя беларускім філосафам Андрэем Белабоцкім.
Remove ads
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.
- Thomas à Kempis — 2009.
- Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
- BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118642766 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- mutualart.com — 2008.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads