Андрэй Хрыстафоравіч Белабоцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Хрыстафоравіч Белабоцкі, Ян Андрэй Белабоцкі (сярэдзіна XVII ст., Перамышль — пасля 1712) — польска-беларуска-рускі паэт і філосаф эпохі барока.

Хуткія факты Андрэй Хрыстафоравіч Белабоцкі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Слуцкую кальвінісцкую гімназію[1], Кракаўскі ўніверсітэт. З 1665 года падарожнічаў па Еўропе, вучыўся ў Францыі, Італіі, Іспаніі, Фландрыі. Быў кальвінскім прапаведнікам у Слуцку, выкладчыкам у Магілёве[1]. З-за пераследу езуітамі пераехаў у Смаленск, а ў 1681 — у Маскву[1], дзе распаўсюджваў рацыяналістычныя і антыцаркоўныя ідэі[1]. Царкоўны сабор прызнаў яго ератыком, у выніку чаго Белабоцкі быў вымушаны адмовіцца ад сваіх поглядаў і прыняць праваслаўе, пасля хрышчэння ўзяў праваслаўнае імя Андрэй (1682)[1].

Знаходзіўся ў канфрантацыі з Сільвестрам Мядзведзевым  (руск.), які неаднаразова рабіў супраць яго варожыя акцыі. У Маскве ажаніўся, займаўся перакладчыцкай і літаратурна-педагагічнай дзейнасцю, выкладаў латынь[1]. У 1685 дыспутаваў з братамі Ліхудамі  (руск.), быў абвінавачаны імі ў ерасі. Знаходзіўся ў складзе кітайскага пасольства Ф. А. Галавіна  (руск.) як перакладчык. У 1691 вярнуўся ў Маскву. Аб апошнім перыядзе яго жыцця амаль нічога не вядома.

Remove ads

Светапогляд

Да пераходу ў праваслаўе не прызнаваў афіцыяльнай царквы, крытыкаваў Біблію. Веру лічыў асабістай справай кожнага чалавека[2]. У яго філасофскіх поглядах перапляталіся ідэі рацыяналізму, дэізму і пантэізму. Белабоцкі падкрэсліваў, што разам з богам вечна існуе прырода, сам бог — частка прыроды. Ставіў філасофію вышэй багаслоўя, сцвярджаў, што магчымасці чалавечага розуму неабмежаваныя, адстойваў адзінства душы і цела[1].

Remove ads

Літаратурная творчасць

Асобныя творы А. Белабоцкага напісаныя ў вершаванай форме. Галоўны паэтычны твор — паэма «Пентатэугум, або пяць кніг кароткіх аб чатырох рэчах апошніх, аб мітусні і жыцці чалавека», у якой аўтар у рэлігійных барочных вобразах маляваў сучаснае яму жыццё[1]. У паэме сцвярджаецца марнасць зямнога быцця, апісваюцца карціны пякельных пакут, канца свету.

Пераклаў першыя 2 кнігі трактата Фамы Кемпійскага «Аб наследаванні Хрысту».

Працы

Remove ads

Найноўшыя публікацыі

  • Русская силлабическая поэзия XVII—XVIII вв./ Вступ. ст., подг. текста и примеч. А. М. Панченко  (руск.). Л.: Советский писатель, 1970 (Библиотека поэта. Большая серия)

Цікавыя факты

Белабоцкаму прысвечаны верш Льва Лосева  (руск.)[3].

Зноскі

  1. Белобоцкий Ян Андрей // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 50. — 737 с.
  2. БЭ ў 18 т. Т. 2. Мн., 1996.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads