Федэрацыя Радэзіі і Ньясаленда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Федэрацыя Радэзіі і Ньясаленда
Remove ads

Федэрацыя Радэзіі і Ньясаленда (англ.: Federation of Rhodesia and Nyasaland), таксама вядомая як Цэнтральна-Афрыканская федэрацыя, скар. ЦАФ (англ.: Central African Federation, скар. CAF) — напалову незалежная дзяржава (брытанскі пратэктарат) на поўдні Афрыкі, якая існавала ў перыяд з 1 жніўня 1953 года па 31 снежня 1963 года. Федэрацыя была ўтворана з самакіраванай (з 1923 года) калоніі Паўднёвая Радэзія (суч. Зімбабвэ) і пратэктаратаў Паўночная Радэзія (суч. Замбія) і Ньясаленда (суч. Малаві). З’яўлялася ўладаннем брытанскай кароны, не будучы ні калоніяй, ні дамініёнам, хоць як і ў дамініёнаў, улада брытанскай кароны была прадстаўлена генерал-губернатарам.

Хуткія факты Федэрацыя Радэзіі і Ньясаленда, Сталіца ...
Remove ads

Гісторыя

Федэрацыя была створаная 1 жніўня 1953 года як сярэдні шлях паміж новымі незалежнымі сацыялістычнымі афрыканскімі дзяржавамі і краінамі, дзе ўся ўлада належала белым пасяленцам (ПАР, Анголай, Мазамбікам). Яна была задумана як трывалае ўтварэнне, але распалася з-за невырашальных канфліктаў паміж афрыканскімі нацыяналістамі і белай меншасцю.

Thumb
Марка, выпушчаная Федэрацыяй Радэзіі і Ньясаленда

У канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў большасць краін свету разглядала адыход ад каланіялізму як адну з формаў мадэрнізацыі. Вялікабрытанія падвяргалася ціску як з боку ААН, так і з боку Арганізацыі афрыканскага адзінства. Федэрацыя афіцыйна спыніла сваё існаванне 31 снежня 1963 года, калі Паўночная Радэзія атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі ў якасці новай дзяржавы Замбія, а Ньясаленд атрымаў незалежнасць як новая дзяржава Малаві. Паўднёвая Радэзія стала незалежнай дзяржавай Радэзія, у цяперашні час — Зімбабвэ.

Remove ads

Унутраныя супярэчнасці

Thumb
Сэр Годфры Марцін Хагінс

Яшчэ да стварэння Федэрацыі было ясна, што Паўднёвая Радэзія будзе дамінуючай тэрыторыяй у эканамічных, выбарчых і ваенных адносінах. Вырашальнымі фактарамі як у стварэнні, так і роспуску Федэрацыі была значная розніца паміж колькасцю афрыканскага і еўрапейскага насельніцтва, і значная колькасць еўрапейцаў у Паўднёвай Радэзіі, у параўнанні з паўночнымі пратэктаратамі. Гэта суправаджалася ростам колькасці еўрапейскіх пасяленцаў у Паўднёвай Радэзіі (у пераважнай большасці — брытанскіх мігрантаў), у адрозненне ад паўночных пратэктаратаў. Ад гэтага ў значнай ступені залежалі будучыя падзеі ў Федэрацыі. У 1939 годзе ў Паўднёвай Радэзіі пражывала каля 60 000 еўрапейцаў; незадоўга да стварэння Федэрацыі іх налічвалася прыкладна 135 000; да таго часу, калі Федэрацыя была распушчаная іх колькасць дасягала 223 000. Ньясаленд паказаў найменшы прырост еўрапейскага і найбольшы прырост афрыканскага насельніцтва. Палітычным лідарам еўрапейскага насельніцтва ў Федэрацыі быў Годфры Марцін Хагінс, 1-ы віконт Малверн, прэм’ер-міністр ЦАФ першыя тры гады яе існавання, да гэтага былы на працягу 23-х гадоў прэм’ер-міністрам Паўднёвай Радэзіі.

Remove ads

Кіраўнікі

Генерал-губернатары

Больш інфармацыі Тэрмін паўнамоцтваў, Генерал-губернатар ...

Прэм’ер-міністры

Больш інфармацыі Тэрмін паўнамоцтваў, Прэм’ер-міністр ...

Зноскі

  1. Ben Cahoon, WorldStatesmen.org. Federation of Rhodesia and Nyasaland. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads