Фенатыязін

хімічнае злучэнне From Wikipedia, the free encyclopedia

Фенатыязін
Remove ads

Фенатыязі́н, дыбензатыязін — гетэрацыклічнае злучэнне, утрымліваючае атамы азоту і серы, С12Н9NS.

Thumb
Хуткія факты Агульныя, Тэрмічныя ўласцівасці ...

Крышталічнае рэчыва жоўтага колеру. Малярная маса 199,3. Тэмпература плаўлення 185,5—189[1] °C. Тэмпература кіпення (з раскладаннем) 371[1] °C. Добра раствараецца ў гарачым этаноле і воцатнай кіслаце, дрэнна — у ліграіне, дыэтылавым эфіры, бензоле. У халоднай сернай кіслаце раствараецца з вылучэннем SO2. Валодае ўласцівасцямі араматычных злучэнняў.

Remove ads

Атрыманне

Фенатыязін упершыню атрыманы ў 1883 годзе А. Бернтсэнам. Атрымліваюць ў прамысловасці награваннем дыфенімламіну з серай пры тэмпературы 180—250 °C у прысутнасці I2 або AlCl3.

Выкарыстанне

Фенатыязін выкарыстоўваецца ў якасці інсектыцыднага, антыгельмітнага сродкаў, антыаксіданта ў змазачным масле. Вытворныя фенатыязіну — лекавыя сродкі, інгібітары полімерызацыі, фарбавальнікі, антыаксіданты.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads