Фларыдскі сельскагаспадарчы і механічны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фларыдскі сельскагаспадарчы і механічны ўніверсітэт (англ.: Florida Agricultural and Mechanical University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Талахасі, штат Фларыда.
Remove ads
Гісторыя
Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы. Заснаваны ў 1887 годзе, гэта трэці па велічыні гістарычна чорны універсітэт у Злучаных Штатах па колькасці студэнтаў і адзіны дзяржаўны гістарычна чорны універсітэт у Фларыдзе.
Каледж быў размешчаны ў Талахасі, таму што гэты горад, акруга Леон і сумежныя акругі лідзіравалі ў ХІХ стагоддзі ў штаце па колькасці афраамерыканскага насельніцтва, што адлюстроўвае былы статус Талахасі як цэнтра гандлю рабамі ў Фларыдзе. На месцы ўніверсітэта знаходзілася плантацыя плошчай 375 акраў губернатара Фларыды Уільяма Поупа Дзюваля, чый асабняк сёння з'яўляецца бібліятэкай.
Remove ads
Структура
- Каледж сельскай гаспадаркі і харчавання
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі
- Каледж права
- Каледж фармацыі і фармацэўтычных навук
- Каледж сацыяльных навук, мастацтваў і гуманітарных навук
- Каледж навук і тэхналогій
- Школа сумежных медыцынскіх навук
- Школа архітэктуры і інжынерных тэхналогій
- Школа бізнесу і прамысловасці
- Школа экалогіі
- Школа аспірантуры і даследаванняў
- Школа журналістыкі і графічных камунікацый
- Школа медсястрынства
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads