Фларыдскі ўніверсітэт узбярэжжа заліва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фларыдскі ўніверсітэт узбярэжжа заліва (англ.: Florida Gulf Coast University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца каля горада Форт-Маерс, штат Фларыда.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт быў заснаваны 3 мая 1991 года. Ён прапануе 58 праграм атрымання ступені бакалаўра, 25 праграм магістратуры, 6 праграм атрымання ступені доктара і 12 праграм павышэння кваліфікацыі.
Даследчыя інстытуты ўніверсітэта ўключаюць Даследчую групу па біятэхналогіям, Цэнтр нерухомасці, Інстытут прыбярэжных водападзелаў, Цэнтр экалагічнай адукацыі і ўстойлівага развіцця, Цэнтр лідэрства і інавацый, Фларыдскі інстытут урадавання, Цэнтр пазітыўнага старэння, Цэнтр навукі, матэматыкі і тэхналагічнай адукацыі, Інстытут вывучэння моладзі і правасуддзя і Навукова-даследчы інстытут рэгіянальнай эканомікі.
Remove ads
Структура
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж здароўя і сацыяльных паслуг
- Каледж прафесійных студый
- Каледж адукацыі
- Школа інжынерыі
- Каледж бізнесу
- Школа прадпрымальніцтва
- Водная школа
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
