Франсіска Марэна Фернандэс (адмірал)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Франсіска Марэна Фернандэс (адмірал)
Remove ads

Франсіска Марэна Фернандэс (ісп.: Francisco Moreno Fernández; 7 лістапада 188321 студзеня 1945) — адмірал ВМФ Іспаніі, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў[4].

Хуткія факты Франсіска Марэна Фернандэс, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Сан-Фернанда (Кадыс).

На іспанскім флоце служыў з 15 гадоў. Першапачаткова накіраваны на фрэгат «Asturias», дзе размяшчалася плывучая ваенна-марская школа. Ужо ў 19 гадоў меў званне карабельнага прапаршчыка.

У 1917 годзе быў прызначаны ў склад экспертнай камісіі, якая ў сярэдзіне Першай сусветнай вайны накіравалася ў Германію для вывучэння яе ваенных партоў. Пасля камандзіроўкі прыняў камандаванне тарпедным катэрам № 12. У 1920 годзе ўключаны ў склад Паўночнай гідраграфічнай камісіі.

Як спецыяліст па карабельным гарматам стаў начальнікам артылерыі браняносца «Хаймэ I». Камандаваў берагавой аховай Лараша ў Марока. У 1935 годзе заняў пасаду дырэктара Ваенна-марскога каледжа.

На момант ліпеньскага паўстання 1936 года знаходзіўся ў Феролі, дзе далучыўся да нацыяналістаў. У час грамадзянскай вайны быў кіраўніком паўстанцкага флоту. У 1937 годзе прызначаны галоўным адміралам сухапутных, марскіх і паветраных сіл Міжземнаморскай блакады.

Пасля вайны заняў пасаду генерал-капітана Картахены, потым — Фероля.

Пасмяротна атрымаў тытул маркіза Альбарана. Пахаваны ў Пантэоне славутых маракоў.

Remove ads

Абвінавачванні

У 2010 годзе Марэна Фернандэс быў адным з трыццаці пяці высокапастаўленых чыноўнікаў рэжыму Франсіска Франка, пасмяротна абвінавачаных Нацыянальным судом Іспаніі ў злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых падчас грамадзянскай вайны і ў першыя гады дыктатуры[5].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads