Франсішку Жазэ ды Ласерда-і-Алмейда

Партугальскі даследчык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Франсішку Жазэ ды Ласерда-і-Алмейда (парт.: Francisco José de Lacerda e Almeida; жнівень 1753, Сан-Паўлу, Каланіяльная Бразілія18 кастрычніка 1798) — партугальскі даследчык Афрыкі.

Хуткія факты Франсішку Жазэ ды Ласерда-і-Алмейда, Род дзейнасці ...

Скончыў Каімбрскі ўніверсітэт. У 1777 г. ён атрымаў доктарскую ступень па матэматыцы і астраноміі. Арганізаваў экспедыцыю для ўстанаўлення сувязі паміж тэрыторыямі Анголы і Мазамбіка па сушы і захопу раёнаў, якія ляжаць паміж гэтымі калоніямі. 3 ліпеня 1798 г. выйшаў з Тэтэ (Мазамбік) на паўночны-захад, прайшоў міма азёр Ньяса і Бангвеулу, пераправіўся цераз р. Чамбешы. У кастрычніку таго ж года дасягнуў усходняй часткі дзяржавы Лунда. Памёр падчас экспедыцыі. Экспедыцыя Ласерда-і-Алмейда, якая прайшла каля 1400 км у глыб кантынента, была першым вялікім падарожжам еўрапейцаў у цэнтральныя раёны Афрыкі на поўдзень ад экватара.

Дзённікі Ласерда-і-Алмейда, якія маюць вялікую геаграфічную і гісторыка-этнаграфічную каштоўнасць, былі апублікаваныя на партугальскай мове невялікімі накладамі ў 1830 і 1844 гг., на англійскай мове — у 1873 г.

Remove ads

Творы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads