Франц (фільм, 2016)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Франц (фільм, 2016)
Remove ads

«Франц» (Frantz) — французска-нямецкі драматычны фільм 2016 года, зняты рэжысёрам Франсуа Азонам[7]. Фільм заснаваны на кінастужцы Эрнста Любіча «Зламаная калыханка[en]» (1932). Галоўныя ролі ў фільме выканалі Паўла Бер[en] і П’ер Нінэ[en].

Прэм’ера карціны адбылася 3 верасня 2016 года[8] ў межах конкурснай праграмы 73-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена Прыза Марчэла Мастраяні за акцёрскую ігру Паўлы Бер[9].

Remove ads

Сюжэт

Гераіня фільма — немка Анна з мястэчка Кведлінбург, якая пасля заканчэння Першай сусветнай вайны штодня прыходзіць на магілу свайго жаніха Франца, які загінуў у Францыі ў апошні год вайны. Аднойчы яна сустракае там француза Адрыена, які таксама прынёс кветкі на магілу яе каханага. Анна і бацькі загінулага прымаюць Адрыена за сябра Франца, з якім той пазнаёміўся падчас вучобы ў Парыжы. Француз не абвяргае іх здагадку, і паступова дзяўчына пачынае пранікацца да яго ўсё большай сімпатыяй. Толькі перад самым ад’ездам Адрыен прызнаецца, што пакутуе не з-за смерці сябра, а таму што менавіта ён забіў Франца на фронце…

Remove ads

Акцёрскі склад

   Паўла Бер[en]      Анна
   П’ер Нінэ[en]      Адрыен
   Эрнст Шцёцнер[en]      доктар Ганс Хофмайстэр, бацька Франца
   Марыя Грубер[en]      Магда Хофмайстэр, маці Франца
   Ёхан фон Бюлаў[de]      Кройц, галава кружка нацыяналістаў
   Антон фон Люк[de]      Франц
   Сірыл Клер[en]      маці Адрыена
   Эліс дэ Ланкесэ[en]      Фані
Remove ads

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 7 узнагародамі і яшчэ 35 намінацыямі[9].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads