Фрэдэрык Туорт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фрэдэрык Туорт (англ.: Frederick William Twort, 22 кастрычніка 1877, Камберлі, Англія — 20 сакавіка 1950) — англійскі мікрабіёлаг, які быў першаадкрывальнікам ў 1915 годзе бактэрыяфагаў (вірусаў, якія паражаюць бактэрыі).[2]
Remove ads
Біяграфія
Атрымаў медыцынскую адукацыю ў бальніцы Сент-Томас (1900) і ў 1901—1902 гадах працаваў там жа.
У 1902—1909 гадах памочнік бактэрыёлага Лонданскай бальніцы.
З 1909 года дырэктар Браўнаўскага ветэрынарнага інстытута і прафесар бактэрыялогіі Лонданскага універсітэта.
Аўтар навуковых прац па культываванні мікраарганізмаў. Першым (1908) ужыў селектыўны метад для атрымання чыстай культуры бактэрый. Упершыню ў 1912 годзе вызначыў сумесна з Дж. Інгрэмам неабходнасць для росту некаторых мікраарганізмаў фактара роста (вітаміна K). У 1915 годзе апісаў разбурэнне гнойнага стафілакока перавіваемым фільтруючымся агентам. Тым самым ён упершыню адкрыў вірус бактэрый, названы ў 1917 годзе Ф. Д’Эрэлем бактэрыяфагам.
Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1929).
Remove ads
Зноскі
- Туорт Фредерик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- Keen, E. C. (2012). «Phage Therapy: Concept to Cure». Frontiers in Microbiology 3. doi:10.3389/fmicb.2012.00238
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads