Фрэйзер (востраў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрэйзер (востраў)map
Remove ads

Фрэйзер (англ. Fraser Island або Great Sandy Island) — пясчаны востраў ля ўсходняга ўзбярэжжа Аўстраліі. Адміністрацыйна ўваходзіць у штат Квінслэнд. Востраў мае выцягнутую ўздоўж узбярэжжа форму, даўжыня — каля 120 км, шырыня — ад 7 да 23 км. Гэта самы вялікі ў свеце пясчаны востраў[2]

Хуткія факты Фрэйзер, Характарыстыкі ...
Хуткія факты
Remove ads

Прырода

Thumb
Брамбі на востраве Фрэйзер

Выдмы, якія яго складаюць утварыліся каля 400 тысяч гадоў назад і ўзвышаюцца да 240 метраў. На востраве маецца больш за 40 прэсных азёр, самае буйнае з якіх Lake Boemingen плошчай 200 га. Заходняе ўзбярэжжа вострава займаюць мангравыя лясы і балоты, усходняе, звернутае да акіяна, — пляж даўжынёй каля 100 км з белага пяску. Паўночная частка вострава, на якой захаваліся некранутыя вільготныя экватарыяльныя лясы, складае нацыянальны парк Great Sandy National Park. У 1992 востраў Фрэйзер уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, як непаўторны прыродны помнік.

Remove ads

Гісторыя

Да еўрапейскай каланізацыі Аўстраліі на востраве пражывала некалькі тысяч абарыгенаў. На мове батчула(Butchulla) востраў называўся Кгары (K`gari) — рай. Сучасная назва звязана з прозвішчам капітана Фрэйзера і яго жонкі, карабель якіх «Stirling Castle» пацярпеў крушэнне на востраве.

Зноскі

  1. Кравчук П. А. Рекорды природы. — Любешов: Эрудит, 1993. — С. 41. — 216 с. ISBN 5-7707-2044-1.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads