Фузарыёз лёну
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фузарыёз лёну або Фузарыёзнае завяданне лёну[1] — грыбковае захворванне раслін , выкліканае грыбам віду Fusarium oxysporum f.sp. lini. Належыць да групы фузарыёзаў.
Апісанне
Можа назірацца ва ўсе фазы развіцця лёну. Яго развіццю спрыяе павышэнне тэмпературы паветра ў канцы мая — пачатку чэрвеня[2].
Сімптомы
На ўсходах праяўляецца панікласцю верхавінак лісця, гніеннем каранёў, нярэдка іх гібеллю. Пры пашкоджанні культуры на больш позніх стадыях развіцця сцяблы бурэюць, каробачкі недаразвіваюцца, у іх фарміруецца мізэрнае, няякаснае насенне[2].
Значэнне
Пры моцным пашкоджанні культуры рэзка зніжаецца ўраджай, якасць валакна і насення[2].
Зноскі
- Фузарыёзы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 223
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads