Фёдар Якаўлевіч Кухараў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фёдар Якаўлевіч Кухараў (18 сакавіка 1924 20 мая 1946) — Герой Савецкага Саюза (1944), камандзір дыверсійнай групы партызанскага атрада імя І. В. Сталіна Добрушскай партызанскай брыгады. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1944) і рознымі медалямі[1].

Хуткія факты Фёдар Іванавіч Кухараў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Фёдар Якаўлевіч Кухараў нарадзіўся 18 сакавіка 1924 года ў вёсцы Антонаўка, цяпер Добрушскага раёна Гомельскай вобласці, ў сям'і селяніна. Па нацыянальнасці — беларус. Маці Фёдара — Марыя Мікалаеўна Кухарава — працавала на папяровай фабрыцы «Герой працы». Бацька Кухарава памёр у 1933 годзе. Скончыў 8 класаў школы № 2 у горадзе Добруш і ФЗУ. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у шахце ў Данбасе.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны пасля акупацыі Данбаса вярнуўся ў Добруш. Служыў у партызанскім атрадзе імя С. М. будзёнага пад камандаваннем В. П. Вырвіч. Арганізаваў збор зброі для партызан, распаўсюджваў ў Добрушы і Гомелі лістоўкі, праводзіў дыверсіі і асабіста падарваў 3 нямецкіх эшалона[1]. У жніўні 1943 года ўзначаліў дыверсійную групу партызанскага атрада імя І. В. Сталіна Добрушскай партызанскай брыгады. Летам і восенню ўдзельнічаў у падрыве 24 варожых эшалонаў[1].

За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў тыле ворага, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года, Кухараву Фёдару Якаўлевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4353)[1].

Пасля вызвалення Добруша ў кастрычніку 1943 года працаваў у камандзе па размініраванню горада, затым сакратаром камітэта камсамола фабрыкі «Герой Працы». З 1944 года Кухараў — член КПСС. Жыў у горадзе Добруш Гомельскай вобласці. Фёдар Якаўлевіч Кухараў разам са сваім сябрам Васілём Бурым[2] загінуў 20 мая 1946 года падчас абясшкоджвання неразарванага снарада часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Remove ads

Памяць

  • У гонар Кухарава устаноўлены мемарыяльныя дошкі ў гарадскім парку горада Добруша Гомельскай вобласці і на будынку школы № 2[1].

Зноскі

  1. Кухарев Фёдор Яковлевич (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 27 лістапада 2016.
  2. Парень из Добруша(недаступная спасылка). Молодая Гвардия. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2014. Праверана 27 лістапада 2016.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads