Фінляндская Дэмакратычная Рэспубліка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фінляндская Дэмакратычная Рэспубліка
Remove ads

Фінляндская Дэмакратычная Рэспубліка (фінск.: Suomen kansanvaltainen tasavalta) — марыянеткавая дзяржава, якая існавала падчас Зімняй вайны 19391940 на акупаванай савецкімі войскамі тэрыторыі Карэльскага перашыйка. Планавалася, што ФДР зойме ўсю тэрыторыю Фінляндыі.

Thumb
Вячаслаў Молатаў падпісвае дагавор паміж СССР і ФДР
Хуткія факты Фінляндская Дэмакратычная Рэспубліка, Сталіца ...

Паводле ТАСС, рэспубліка была абвешчана 1 снежня 1939 у горадзе Тэрыёкі, першым з захопленых чырвонаармейцамі, ад імя Народнага Урада, што склаўся з фінскіх камуністаў, якія бяглі ў Савецкі Саюз пасля грамадзянскай вайны на чале з Ота Куўсіненам.[1] Урад Куўсінена не быў прызнаны нікім, акрамя сацыялістычных краін: СССР, Манголіі і Тувы. Таксама падтрымку ФДР выказалі некаторыя дзеячы левага руху ў свеце: Джавахарлал Неру, Джон Стэйнбек і Джордж Бернард Шоу — і нямецкія СМІ (згодна з падзелам сфер уплыву паводле пакта Молатава — Рыбентропа). Сацыялістычная Фінляндыя не была падтрымана і фінскімі рабочымі.

Ужо 2 снежня Куўсінен і старшыня СНК СССР Молатаў падпісалі Дагавор аб узаемадапамозе і дружбе ФДР і СССР, які задавальняў усе ранейшыя тэрытарыяльныя патрабаванні Савецкага Саюза: Карэльскі перашыек, продаж астравоў у Фінскім заліве, арэнда Ханка — у абмен на перадачу Фінляндыі часткі Савецкай Карэліі і кампенсацыю грашыма. У Лізе Нацый прадстаўнікі СССР аб'явілі, што стары фінскі ўрад пакінуў краіну і адзіным легітымным органам, з якім будуць весціся перамовы, з'яўляецца Тэрыёкскі ўрад.

Аднак з-за няўдалага для СССР ходу вайны ФДР не стала сапраўднай уладай у краіне. Савецка-фінскі мірны дагавор 12 сакавіка 1940 увогуле не прадугледжваў яе захаванне. У той жа дзень анексаваныя ў Фінляндыі тэрыторыі былі аб'яднаны з Карэльскай АССР у Карэла-Фінскую ССР, а 29 сакавіка Вячаслаў Молатаў абвясціў канчатковы роспуск урада Куўсінена. Сам былы прэм'ер-міністр ФДР заняў пасаду фармальнага кіраўніка, старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета новай Карэла-Фінскай Рэспублікі, на якой заставаўся да ліквідацыі КФССР ў 1956.

Remove ads

Тэрыёкскі ўрад

Старшыня Народнага УрадаОта Куўсінен
Намеснік Старшыні Народнага УрадаМаўрыц Розэнберг
Міністр замежных спраўОта Куўсінен
Міністр абароныАксел Анціла
Міністр унутраных спраўТуўрэ Лехен
Міністр земляробстваАрмас Эйкня
Міністр асветыІнкерн Лехтынен
Міністр фінансаўМаўрыц Розэнберг
Міністр па справах КарэлііПаава Проканен[1]

Гл. таксама

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads