ХК Слован Браціслава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хаке́йны клуб «Сло́ван Брацісла́ва» (славацк.: Hokejový klub Slovan Bratislava) — прафесійны славацкі хакейны клуб з Браціславы, створаны ў 1921 годзе; 8-разовы чэмпіён Славакіі (апошнім разам у 2012). З 2012 года выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ). Хатнія матчы клуб праводзіць на арэне імя Ондрая Непелы, вядомай таксама як Слоўнафт-арэна.

Хуткія факты ХК Слован Браціслава, Краіна ...

Каманда шматразова ўдзельнічала ў еўракубках: Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў 1979/80, Еўралізе (1996/97 — 1999/2000), Кантынентальным кубку (2000/01, 2002/03, 2003/04), «новым» Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў (у Славакіі і Чэхіі таксама вядомым як Super six; 2006, 2008), Лізе чэмпіёнаў 2008/09, а таксама European Trophy (2011—2013).

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Хатняя арэна «Слована» — зімовы стадыён імя Ондрая Непелы

У 1919 годзе паўстаў спартыўны клуб «1 ЧШК Браціслава», які займаўся падрыхтоўкай футбалістаў. У 1921 годзе было створана яго хакейнае падраздзяленне. Першую гульню хакеісты «Браціславы» правялі ў снежні 1924 года з Венерам з Вены, саступіўшы 1:6.

У 1939 годзе клуб змяніў назву на «ХК Слован»[1] і выступаў пад гэтай назвай да 1948 года. З 1949 па 1952 гады клуб называўся Sokol NV. З 1953 года клубу была вернута назва «Слован».

Пасля Другой сусветнай вайны «Слован» доўгі час быў адзіным прадстаўніком Славакіі ў вышэйшым чэхаславацкім дывізіёне, аднойчы станавіўся чэмпіёнам (сезон 1978—1979) і некалькі разоў — віцэ-чэмпіёнам[1].

Пасля падзелу Чэхаславакіі «Слован» стаў выступаць у Славацкай экстралізе, дзе 8 разоў станавіўся чэмпіёнам[1].

На міжнароднай арэне славакі тройчы запар выйгравалі кубак Шпенглера (1972—1974) і аднойчы — Кантынентальны кубак (2003—2004). 30 верасня 2008 года «Слован» упершыню сустрэўся з клубам, які прадстаўляе НХЛ. У выставачным матчы славацкая каманда саступіла клубу «Тампа Бэй Лайтнінг» 2:3 (па булітах). З 2011 «Слован» удзельнічае і ў Еўрапейскім кубку[1].

У сакавіку 2012 года «Слован» пакінуў нацыянальны чэмпіянат дзеля выступлення ў міжнароднай Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ)[2]. 21 чэрвеня 2012 «Слован» быў афіцыйна прыняты ў КХЛ, стаўшыся ў ёй найстарэйшым клубам.

Remove ads

Дасягненні

Нацыянальныя

Славацкая экстраліга

  • 01Чэмпіён Чэмпіён (8): 1997/98, 1999/2000, 2001/02, 2002/03, 2004/05, 2006/07, 2007/08, 2011/12
  • 02Сярэбраны прызёр 2-е месца (2): 1998/99, 2009/10
  • 03Бронзавы прызёр 3-е месца (5): 1994/95, 1995/96, 2000/01, 2003/04, 2008/09

Чэхаславацкая першая хакейная ліга

  • 01Чэмпіён Чэмпіёны (1): 1978/79
  • 02Сярэбраны прызёр 2-е месца (8): 1948/49, 1959/60, 1960/61, 1961/62, 1963/64, 1964/65, 1969/70, 1971/72
  • 03Бронзавы прызёр 3-е месца (9): 1945/46, 1946/47, 1947/48, 1962/63, 1965/66, 1968/69, 1970/71, 1972/73, 1979/80

Славацкая хакейная ліга

  • 01Чэмпіён Чэмпіёны (2): 1940/41, 1941/42
  • 02Сярэбраны прызёр 2-е месца (2): 1942/43, 1943/44

1-я славацкая нацыянальная хакейная ліга

  • 01Чэмпіён Чэмпіёны (2): 1981/82, 1989/90

Міжнародныя

Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў

  • 03Бронзавы прызёр 3-е месца (1): 1980

Кантынентальны кубак

  • 01Чэмпіён Чэмпіён (1): 2004
  • 03Бронзавы прызёр 3-е месца (1): 2001

Кубак Шпенглера

  • 01Чэмпіён Чэмпіён (3): 1972, 1973, 1974
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads