Хальгрымскірк’я
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хальгрымскірк’я (ісл.: Hallgrímskirkja — царква Халгрымура) — лютэранская царква ў Рэйк’явіку, сталіцы Ісландыі. Чацвёрты па вышыні будынак у Ісландыі, пасля даўгахвалевай радыёмачты Хелісандур, Эйларскага даўгахвалевага радыёперадатчыка і Смараторгскай вежы. Царква названа ў гонар паэта і нацыянальнага лідара Халгрымура Пітурсана, аўтара кнігі «Passion hymns» (Гімны жарсці).
Праект царквы быў распрацаваны ў 1937 годзе архітэктарам Гуд’ёўнам Самуэльсанам. Царква будавалася 38 год. Будаўнічыя работы пачаліся ў 1945 годзе, а скончыліся ў 1986 годзе. Крыпта і хоры былі завершаны ў 1948 годзе, вежа і крылы — ў 1974 годзе. Неф быў асвечаны ў 1986 годзе. Царква знаходзіцца ў цэнтры Рэйк’явіка, і бачна з любой кропкі горада. Яна зрабілася сімвалам ісландскай сталіцы.
У царкве месціцца вялікі арган, створаны германскім майстрам Ёханесам Клайсам з Бона. Арган з’яўляецца механічным, мае 5275 трубкі, яго вышыня 15 м, вага — 25 тон.
Царква выкарыстоўваецца таксама ў якасці аглядальнай вежы, з якой адкрываецца цудоўны від на Рэйк’явік і яго ваколіцы. Перад царквой знаходзіцца статуя Лейфа Шчаслівага, падораная Злучанымі Штатамі Амерыкі ў 1930 годзе ў гонар тысячагадовага юбілею альтынга — Ісландскага парламента.
Remove ads
Гл. таксама
![]() |
Хальгрымскірк’я на Вікісховішчы |
---|
- Царква Грундтвіга
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads