Хацьма турынгенская
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хацьма турынгенская[1], Алцей-корань[2], Груднішнік[3][4] (Lavatera thuringiaca) — кветкавая расліна сямейства мальвавых.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна. Вышыня 25—150 см. Сцябло простае або ў верхняй частцы разгалінаванае, укрытае зорчатымі валаскамі. Лісце 3—5-лопасцевае, чаранковае. Кветкі вялікія, ружовыя, па адной у пазухах лісця. Плод з 20—23 плодзікаў-сямянак.
Арэал
Хацьма турынгенская распаўсюджана ва Усходняй Еўропе і Паўднёва-Заходняй Азіі, ад Паўднёвай Германіі на поўдзень да Італіі і на ўсход да поўдня Расіі, Казахстана і Турцыі.
На Беларусі пашырана па ўсёй тэрыторыі: на лугах, схілах, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—верасні.
Значэнне
Лекавая, меданосная і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 72. — 160 с. — 2 350 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads