Хрысціян Вольф

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хрысціян Вольф
Remove ads

Хрысціян Вольф (ням.: Christian Freiherr von Wolff; 24 студзеня 1679, Брэслау, Сілезія, Свяшчэнная Рымская імперыя — 9 красавіка 1754, Гале, Саксонія, Свяшчэнная Рымская імперыя) — нямецкі вучоны-энцыклапедыст, філосаф, юрыст і матэматык, адзін з найбольш прыкметных філосафаў у перыяд пасля Лейбніца і да Канта, заснавальнік мовы нямецкай філасофіі.

Хуткія факты Хрысціян фон Вольф, Дата нараджэння ...

Вольф выступіў галоўным чынам як папулярызатар і сістэматызатар ідэй Г. Лейбніца, на аснове якіх імкнуўся распрацаваць адзіную і ўсеабдымную сістэму ведаў. Вольф лічыў, што фізіка вывучае цела — «простыя субстанцыі», рух якіх тлумачыцца механічнай прычыннасцю, пнеўматалогія — дзейнасць духаў, матэматыка — велічыні рэчаў, этыка, натуральнае права і палітыка — волю як уласцівасць душы. Задача «першай філасофіі» (ці «анталогіі») — зразуменне ўсеагульнай сувязі ўсіх духоўных і цялесных сутнасцей, якую Вольф разумеў як вызначаную богам мэтазгоднасць існага. Псіхалогію Вольф падзяляў на эмпірычную і рацыянальную: першая разглядае душу з боку яе сувязі з целам, другая ж займаецца нязменнай, несмяротнай душой. Вольф быў прыхільнікам асвечанага абсалютызму. Паслядоўнік Г. Гроцыя, адстойваў тэорыю натуральнага права; Вольфу належыць шэраг прац па міжнароднаму публічнага праве, філасофія Вольфа і яго школы панавала ў нямецкіх універсітэтах да з’яўлення «крытычнай філасофіі» Канта і атрымала распаўсюджванне таксама ў іншых краінах. Творы Вольфа, напісаныя на нямецкай мове, шмат у чым вызначылі нямецкую філасофскую тэрміналогію.

Remove ads

Зноскі

1. Christian, baron von Wolff // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Christian Wolff // Marburger Professorenkatalog — 2016. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118634771 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.

5. Матэматычная генеалогія — 1997.

6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 25 студзеня 2020.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads