Царква Святой Ефрасінні Полацкай (Саўт-Рывер)

Саўт-Рывер From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Святой Ефрасінні Полацкай (Саўт-Рывер)map
Remove ads

Царква Святой Ефрасінні Полацкай — праваслаўны храм у горадзе Саўт-Рывер, штат Нью-Джэрсі, ЗША. Настаяцель царквы, станам на кастрычнік 2025 года — вялебны айцец Міхаіл Псенечнюк[1]. Прыход у юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата[2]. Асвечана ў імя святой Ефрасінні Полацкай.

Хуткія факты Царква Святой Ефрасінні Полацкай, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У пачатку 1950-х гадоў з лагераў для перамешчаных асоб[en] у Рэгенсбургу, Міхельсдорфе і Бакнангу (Германія) у Саўт-Рывер перасялілася некалькі дзясяткаў беларускіх эмігрантаў. У 1951 годзе яны абралі парафіяльны савет і першым яго пробашчам айца Мікалая Лапіцкага. Парафія адслужыла першае набажэнства на другім паверсе Конклінскай метадысцкай царквы, якой вялебны Нэльсан Мур дазволіў карыстацца. Парафія стала членам Грэчаскай праваслаўнай архідыяцэзіі Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. У 1953 годзе парафія купіла былую сінагогу на праспекце Уайтхед і пераўтварыла яе ў праваслаўную царкву. Акрамя таго, царква набыла кавалак зямлі на Хілсайд-авеню пад парафіяльныя могілкі[3].

У 1974 годзе на кургане за Беларускай праваслаўнай царквой Святой Ефрасінні ўсталявалі помнік «Змагарам за вольную Беларусь» з афіцыйнай пячаткай Беларускай цэнтральнай рады на адным баку стэлы і надпісам: «Слава змагарам за вольную Беларусь». Стэла ўвенчана роўнаканцовым лапчатым крыжам, у круглым сяродкрыжжы якога змешчаны меншы васьміканцовы крыж, які адначасова сімвалізуе крыж святой Еўфрасінні і ёсць цэнтральнай фігурай сярэднявечнага герба «Пагоня».

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads