Царква ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых (Гродна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых — мураваны праваслаўны храм у Гродне. Знаходзіцца на праспекце Янкі Купалы, 90.
Remove ads
Гісторыя

У 1994 годзе па блаславенні мітрапаліта Філарэта была зарэгістравана грамада. У 1999 годзе быў ўсталяваны крыж на месцы будучага будаўніцтва храма. У снежні 2000 года на месцы будаўніцтва храма быў усталяваны чыгуначны вагон.
1 красавіка 2002 года пачаліся работы па ўзвядзенні храма. 12 чэрвеня 2005 года епіскап Арцемій асвяціў ніжні храм у гонар мучаніка немаўля Гаўрыіла Беластоцкага. 3 мая 2009 года былі асвечаны і ўстаноўлены крыжы і тры залатыя купалы, выкананыя ў візантыйскім стылі.
7 лістапада 2011 года мітрапаліт Філарэт асвяціў верхні храм[1].
Remove ads
Архітэктура
Інстытут Гроднаграмадзянпраект выканаў дакументацыю па будаўніцтве храма, царкоўнага дома, трансфарматарнай падстанцыі і кацельні. Аўтарам і галоўным архітэктарам храма стала Ніна Сяргееўна Емяльянава, галоўным інжынерам праекта — Уладзімір Рыгоравіч Дзем’янчук[2].
Зноскі
- Храм в честь Собора Всех Белорусских Святых г. Гродно Архівавана 30 снежня 2019.
- Царква ў гонар Сабору Беларускіх Святых Архівавана 26 верасня 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads