Цэнтральнакрымскае падняцце

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цэнтральнакрымскае падняцце (укр.: Центральнокримське підняття) — геалагічная структура на поўдні раўніннай часткі Крымскага паўвострава[1], ахоплівае таксама Каламіцкі заліў Чорнага мора.

Утворана прыўзнятаю рознаўзроставай складкаватай асновай Скіфскай пліты і асадачным чахлом, якія разбіты разрыўнымі парушэннямі. Складаецца з трох падняццяў ніжэйшага парадку: Сімферопальскага (найменшая глыбіня залягання асновы 215—370 м), Навасёлаўскага і Каламіцкага. Мелавыя пароды месцамі ўскладнены шматлікімі лакальнымі структурамі, перакрытыя на Сімферопальскім падняцці слабадыслакаванымі пародамі палеагенвага і неагенавага, а на Навасёлаўскім — неагенавага ўзросту. Карысныя выкапні: прыродны газ, мінеральныя воды, будаўнічыя матэрыялы. У рэльефе адпавядае Цэнтральнакрымскай раўніне.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads