Чалюшчавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чалю́шчавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Чалюшчавічы.

Хуткія факты Чалюшчавіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Петрыкаўскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна з 25 снежня 1962 года ў складзе Петрыкаўскага раёна. У 1968 годзе скасавана вёска Зарэчка (злілася з вёскай Чалюшчавічы)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1210 чалавек[2], з іх 96,4 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,6 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 890 чалавек[4].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 лютага і 11 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads