Чахціцкі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чахціцкі замак (славацк.: Čachtický hrad, ням.: Burg Schächtitz, венг.: Csejte vára), разваліны замка ў Чахціцах, заходняя Славакія. Размешчаны на ўзгорку 375 м. над узроўнем мора. Знакаміты дзякуючы сумна вядомай «Чахціцкай пані» — Елізавеце Батары.
Remove ads
Месцазнаходжанне
Паміж Вішнёвым і Чахціцамі: 48°43′29″ пн. ш. 17°45′39″ у. д.HGЯO
Гісторыя
Узнік у першай палове XIII стагоддзя як каралеўская вартаўнічая крэпасць на заходніх межах. У 1273 замак пашкоджаны падчас аблогі чэшскім каралём Пржэмыслам Отакарам II. Першымі ўладальнікамі была дваранская сям'я Гунт-Познан славацкага паходжання. У 1392 уладальнікам стаў Сцібар са Сцібажыцаў, з 1569 уладальнікамі стала сям'я Надашдзь. У 1708 замак узялі куруцы Ферэнца Ракацы і разбурылі яго. З тых часоў замак у развалінах.
Remove ads
Галерэя
Зноскі
- GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чахціцкі замак
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads