Чуя (прыток Катуні)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чуя (прыток Катуні)
Remove ads

Чу́я (руск.: Чу́я[2], паўднёваалт.: Чуй-Суу) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Алтай, правы прыток ракі Катунь (басейн ракі Об).

Хуткія факты Чуя, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 320 км. Плошча вадазбору 11 200 км². Утвараецца зліццём рэк Правая Багуты і Левая Багуты на заходніх схілах хрыбта Чыхачова на вышыні 2931[1] м над узроўнем мора. Працякае па Чуйскай і Курайскай катлавінам, праз азёры Багуты і Адай. У вярхоўі рака мае горны характар, з парогамі і вадаспадамі. У межах Чуйскай і Курайскай катлавін Чуя набывае раўнінны характар, далей зноў горны. Ніжэй вусця ракі Мажой працякае ў каньёне, перасякаючы горны хрыбет. Тут на адрэзку 17 км маецца 54 перакаты (Мажойскі каскад)[1]. Жыўленне ракі снегавое, дажджавое і падземнае. Сярэдні расход вады ў межах Чуйскай катлавіны каля 10[1] м³/с, каля вусця — да 43[1] м³/с. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў красавіку — маі.

Прытокі: Левая Багуты, Чагангол, Ташанта, Уландрык, Бар-Бургазы, Тархата, Елангаш, Тыдтугем, Балтырган, Кызыл-Таш, Ак-Туру (Актру), Таджылу (Тажылу), Маша-Юл, Сардыма, Бегельбаш, Еара-Су, Ярбалык, Эстула, Айгулак, Сар-Чульджук (Сарчульжук), Атакты і інш.[3] У басейне ракі знаходзіцца возера Кындыкты-Куль[3].

Па даліне Чуі пралягае федэральная траса М25 (Чуйскі тракт)[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 646. — 768 с. 2 000 000 экз. ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads