Чырвоны Акцябр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чырво́ны Акця́бр[1] (трансліт.: Čyrvony Akciabr, руск.: Чирвоный Октябрь) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 24 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 15 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель), 23 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі (абапал шашы) і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседняй вёскі Чэрапаўка на былых памешчыцкіх землях. Першапачаткова пасёлак быў вядомы пад назвай Чэрапаўка-II, у 1924 годзе атрымаў сучасную назву. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год - 21 гаспадарка, 46 жыхароў.

Дынаміка

  • 1926 год - 8 двароў, 36 жыхароў.
  • 1959 год - 105 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год - 21 гаспадарка, 46 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Кра́сны Акця́бр, н.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads