Чэрнінскі палац

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэрнінскі палацmap
Remove ads

Чэрнінскі палац (англ.: Сerninsky palace) — выдатны ўзор палаца ранняга барока Прагі. Знаходзіцца ў Градчанах.

Хуткія факты Чэрнінскі палац, Краіна ...
Thumb
Прага, вежа сабора Святога Віта, Ларэта, Чэрнінскі палац.
Remove ads

Праект Берніні

Нечаканасцю з'яўляецца тое, што да палаца ў Празе мае дачыненне Крысціна, каралева Швецыі. Падчас знаходжання ў Рыме яна кантактавала з архітэктарам Ларэнца Берніні і выказала жаданне мець палац па яго праекце. Берніні зрабіў эскіз. Але палац так ніколі ў Рыме і не пабудавалі.

Эскіз Берніні не знік. Калі пасол імператара аўстрыйскага ў Празе надумаў пабудаваць сабе палац, выкарысталі эскіз Берніні. Заказчыкам быў Гумпрэхт Ян Чэрнін з Худэніц. Сучасная назва палаца пайшла ад прозвішча Чэрнін.

Remove ads

Будаўніцтва і архітэктары

Ларэнца Берніні ў Празе не быў. Будаваць палац даручылі таленавітаму італьянцу Франчэска Караці, які быў зоркай вышэйшага ўзроўня сярод архітэктараў Прагі таго часу. На жаль, дабудаваць палац яму не атрымалася.

З 1683 года будаўніцтвам займаліся архітэктары Даменіка Росі і Джавані Аліпрандзі. Дабудаваў палац толькі архітэктар Францішак Канька ў 1720 годзе. Даўжыня параднага фасада палаца дасягала 150 метраў і перавышае даўжыню сабора Святога Віта.

18 стагоддзе было неспрыяльным для палаца — яго прыстасавалі пад шпіталь і бальніцу. Пасля артылерыйскага абстрэлу прускім войскам і знаходжання ў Празе акупацыйнай арміі французаў — палац быў пашкоджаны. Рамонт даручылі архітэктару Ансельма Лурага, які пабудаваў у палацавым садзе і аранжарэю. У 1851 годзе аўстрыйцы зрабілі ў палацы казарму.

Толькі ў 20 ст. на палац паглядзелі як на скарб. Архітэктар Павел Янак адрамантаваў будынак і зрабіў неабходную дабудову для размяшчэння ў памяшканнях Міністэрства замежных спраў.

Remove ads

Скарбы мастацтва ў палацы

Thumb
Чэрнінскі палац. Цяпер Міністэрства замежных спраў Чэхіі

Нягледзячы на разбурэнні, у палацы захаваліся роспісы на 1-м паверсе, роспіс «Пагібель тытанаў» мастака Вацлава Райнера на параднай лесвіцы, плафоны на столях 2-га паверху.

Палац мае чатыры шэрага вокнаў. Працяглы, хоць і некалькі манатонны фасад удала ўпрыгожаны рустам 1-га паверху і велічнымі паўкалонамі. Цэнтральны ўваход вылучыў М. Канька, зрабіўшы эфектны балкон. Будынак таксама не меў рызалітаў і быў пабудаваны адзіным блокам, які звернуты да славутай пражскай Ларэты.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>
  2. Památkový katalog NPÚ Праверана 25 лютага 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q41593640'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads