Шарль Флаке

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шарль Флаке
Remove ads

Шарль Тама Флаке (фр.: Charles Thomas Floquet; 5 кастрычніка 1828, Сен-Жан-П’е-дэ-Пор — 19 студзеня 1896, Парыж) — французскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Францыі.

Remove ads

Біяграфія

Стаў вядомым як адзін з найбольш яркіх апанентаў улады падчас кіравання Напалеона III. Ён супрацоўнічаў з рознымі апазіцыйнымі газетамі і 4 верасня 1870 года ўдзельнічаў у абвяшчэнні рэспублікі ў ратушы Парыжа, а таксама браў удзел у абароне горада.

У 1871 годзе ён быў абраны дэпутатам у Нацыянальны сход, заснаваў Лігу рэспубліканскага адзінства дзеля абароны правоў Парыжа і спрабаваў пасябраваць Парыжскую камуну з урадам у Версалі. У 1876 годзе яго зноў выбралі дэпутатам, дзе ён далучыўся да радыкальнай фракцыі. У 1885–1888 гадах займаў пасаду старшыні Палаты дэпутатаў.

З 3 красавіка 1888 па 13 лютага 1889 года быў прэм’ер-міністрам і адначасова міністрам унутраных спраў. На гэтай пасадзе ён актыўна змагаўся супраць буланжыстаў і нават правёў вядомую дуэль з Жоржам Буланжэ, у якой цяжка параніў свайго апанента.

У 1889–1893 гадах зноў быў старшынёй Палаты дэпутатаў, а ў 1893 годзе стаў сенатарам.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads