Шаўкат Мірзіяеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шаўкат Мірзіяеў
Remove ads

Шаўкат Мірамонавіч Мірзіяеў (узб.: Shavkat Miromonovich Mirziyoyev, нар. 24 ліпеня 1957, Джызакская вобласць, Узбекская ССР, СССР) — узбекскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Прэзідэнт Рэспублікі Узбекістан з 14 снежня 2016 года[3][4] (выконваў абавязкі прэзідэнта з 8 верасня 2016 года).

Хуткія факты Шаўкат Мірамонавіч Мірзіяеў, 2-і прэзідэнт Узбекістана ...

Прэм’ер-міністр Узбекістана і кіраўнік Комплексу па пытаннях сельскай і воднай гаспадаркі, перапрацоўкі сельгаспрадукцыі і спажывецкіх тавараў з 12 снежня 2003 года[5].

Remove ads

Біяграфія

У большасці крыніц пра яго жыццё сцвярджалася, што ён нарадзіўся ў Замінскім раёне Джызацкай вобласці Узбекістана, але яго бацькі былі з ваколіцы Істараўшана, вёскі Яхтан Ганчынскага раёна Таджыкскай ССР.

У 1981 годзе Мірзіяеў скончыў Ташкенцкі інстытут ірыгацыі і меліярацыі (Ташкенцкі інстытут ірыгацыі і механізацыі сельскай гаспадаркі (ТІІМСГ), атрымаў адукацыю па спецыяльнасці «інжынер-механік».

З 1981 па 1992 год Мірзіяеў працаваў у ТІІСМГ — быў спачатку малодшым навуковым супрацоўнікам, сакратаром камсамольскай арганізацыі, пазней — парторгам інстытута. У тым жа ВНУ Мірзіяеў атрымаў ступень кандыдата тэхнічных навук.

Да прызначэння прэм’ер-міністрам, з верасня 2001 па 2003 год быў губернатарам Самаркандскай вобласці, раней з 1996 па 1999 гады займаў аналагічны пост у Джызакскай вобласці.

Remove ads

Дзяржаўная дзейнасць

У 1990 годзе Мірзіяеў быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Узбекістана, а ў 1994 годзе ён быў абраны і ў новы сабор краіны (Вярхоўны Меджліс). У 1992 годзе Мірзіяеў стаў кіраўніком Мірзаўлугбецкага раёна Ташкента.

У 1996 годзе Указам Прэзідэнта Узбекістана, Іслама Карымава, Мірзіяеў быў прызначаны кіраўніком Джызакскай вобласці Узбекістана. У 1999 годзе ён пераабіраўся ў Вярхоўны Меджліс другога склікання ад Джызакскай вобласці, і захоўваў мандат да 2004 года. У 2001 годзе Мірзіяеў стаў кіраўніком Самаркандскай вобласці Узбекістана. З 12 снежня 2003 года — прэм’ер-міністр Узбекістана.

14 снежня 2016 года абраны Прэзідэнтам Узбекістана пасля смерці Іслама Карымава[6] (выконваў абавязкі Прэзідэнта з 8 верасня 2016 года[7]).

У кастрычніку 2021 года, а затым у ліпені 2023 года Шаўкат Мірзіёеў быў пераабраны прэзідэнтам Узбекістана.

Remove ads

Зноскі

  1. Schawkat Mirsijojew // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Schawkat Mirsijojew // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  3. Персональный состав Кабинета министров(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2017. Праверана 6 снежня 2016.
  4. В Узбекистане утвердили врио президента (руск.). РИА Новости (8 верасня 2016). Праверана 4 студзеня 2018.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads