Шонда Раймс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шонда Раймс (англ.: Shonda Rhimes; нар. 13 студзеня 1970, Чыкага) — амерыканская сцэнарыст, рэжысёр і прадзюсар, кіраўнік вытворчай студыі «ShondaLand ». Яна найбольш вядомая як стваральнік папулярных тэлесерыялаў «Анатомія жарсці» і яго спін-офу «Прыватная практыка ». У маі 2007 года Раймс была ўключана ў спіс Time 100 у якасці адной з людзей, якія дапамагаюць фарміраваць свет[3]. Яна тройчы была намінаваная на прэмію «Эмі», а таксама атрымала ўзнагароды «Гільдыі прадзюсараў Амерыкі» і «Гільдыі сцэнарыстаў Амерыкі» і выйграла пяць прэмій NAACP[4]. З 2012 па 2018 гады Раймс таксама выпускала палітычны серыял «Скандал », з 2014 года — «Як пазбегнуць пакарання за забойства », з 2016 года — «Улоў ».
Remove ads
Ранняе жыццё
Раймс нарадзілася ў Чыкага, штат Ілінойс, у сям’і адміністратара ўніверсітэта і прафесара каледжа[5]. Пасля заканчэння сярэдняй школы яна атрымала ступень бакалаўра драматургіі ў Дартмуцкім каледжы . Пазней яна працягнула вывучаць сцэнарнае мастацтва, пераехаўшы ў Лос-Анджэлес, паступіла ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі, які скончыла са ступенню магістра выяўленчых мастацтваў[5].
Remove ads
Кар’ера
1995—2004. Пачатак кар’еры
Скончыўшы ў пачатку дзевяностых навучанне, Шонда Раймс, апынулася беспрацоўнай сцэнарысткай у Галівудзе і, каб звесці канцы з канцамі, працавала на некалькіх працах, у тым ліку і ў псіхіятрычным установе[5]. Зняўшы ўзнагароджаны дакументальны фільм у 1995 годзе, праз тры гады яна дэбютавала ў якасці аўтара, рэжысёра і прадзюсара незалежнай стужкі «Красаванне і вэлюм» з Джадай Пінкет-Сміт у галоўнай ролі. Пасля яна напісала сцэнарый да тэлефільма канала HBO «Пазнаёмцеся з Дораці Дэндрыдж» з Хэлі Бэры[5]. У 2001 годзе яна напісала сцэнарый да кінафільма «Скрыжаванні », у якім дэбютавала Брытні Спірс[6]. Хоць фільм быў негатыўна прыняты крытыкамі, ён быў вельмі паспяховы ў пракаце, сабраўшы больш за 60 млн долараў[7][8]. У 2004 годзе яна выпусціла фільм «{{нп3|Дзённікі прынцэсы 2: Як стаць каралевай||ru|Дневники принцессы 2: Как стать королевой}}», які сабраў больш за 130 млн долараў у пракаце[9].
2005 — цяперашні час. Поспех і прызнанне

Найбольшым поспехам у кар’еры Шонды Раймс стаў тэлесерыял «Анатомія жарсці», запушчаны ў пачатку 2005 года[5]. Шоу прынесла ёй прэмію «Залаты глобус» за лепшы тэлевізійны серыял — драма у 2006 годзе, а таксама намінацыі на «Эмі» за лепшы драматычны серыял у 2006 і 2007 і «Эмі» за лепшы сцэнарый у 2006 гадах і шэраг іншых узнагарод і намінацый[10]. Серыял дамогся камерцыйнага поспеху і спрыяльных водгукаў ад крытыкаў. Пілотны эпізод паглядзела 16,25 мільёнаў гледачоў[11], а фінал першага сезона дасягнуў адзнакі ў 22,22 мільёна[12]. Другі і трэці сезоны дасягнулі яшчэ большых вышынь, з сярэдняй аўдыторыяй сезона больш за 19 млн гледачоў. Пры падборы акцёраў у праект Раймс выкарыстала тэхніку сляпога кастынгу, што прывяло да этнічнай разнастайнасці ў акцёрскім ансамблі. Як пазней сказала Раймс, усе персанажы першапачаткова былі прыдуманы без расавых адрозненняў, а абзавяліся імі ўжо калі прайшоў кастынг, і былі адабраны акцёры на тую ці іншую ролю. Расказаная гісторыя ад асобы маладой жанчыны хутка стала папулярная ў гледача і серыял хутка стаў папулярней свайго папярэдніка на канале — «Адчайныя хатнія гаспадыні », а пасля пераносу з нядзелі на чацвер рэгулярна станавіўся самай папулярнай праграмай вечара.
Папулярнасць серыяла "Анатомія жарсці"прывяла да запуску спін-офу пад назвай «Прыватная практыка », у цэнтры сюжэту якога знаходзіцца доктар Эдысан Мантгомеры (Кейт Уолш ), прэм’ера якога адбылася 27 верасня 2007 года[13]. У серыяле таксама зняліся адзначаныя прэміямі акцёры Эмі Брэнеман і Одра Макдональд . Шоў праіснавала ў эфіры шэсць сезонаў[14].
Шонда Раймс стварыла пілот серыяла «Унутры скрынкі» ў 2010 годзе аб работніках навін, аднак праект не атрымаў зялёнае святло на далейшую вытворчасць. У 2011 годзе яна ў якасці прадзюсара выпусціла серыял «Без каардынатаў», які быў закрыты пасля аднаго сезону, пасля чаго прадала каналу яшчэ адно сваё шоу-палітычны трылер «Скандал » з Кэры Вашынгтан. Праект стаў першай драмай на тэлебачанні, у якім галоўную ролю адыгрывае чорная актрыса[15]. У пачатку 2012 года яна стварыла гістарычную драму «Пазалочаныя Лілі», пра сям’ю, якая жыве ў 1895 годзе ў Нью-Ёрку. Нягледзячы на раннюю цікавасць з боку крытыкаў і наяўнасць такіх акцёраў як Блайт Данер і Джон Бараўмэн , праект так і застаўся ў стадыі пілота з-за сваёй нефарматнасці[16][17]. У кастрычніку 2012 года Раймс прадала яшчэ адзін свой праект — навукова-фантастычную драму Mila 2.0 пра маладую жанчыну, якая даведаецца, што яна робат-андроід[18][19].
У 2017 годзе для працы над новымі праектамі Шонда пачала супрацоўніцтва з Netflix[20].
Remove ads
Прыватнасць
У Раймс тры прыёмныя дачкі: Харпер Раймс (нар. 2002)[5], Эмерсан Пёрл Раймс (нар. 1.02.2012) і Бекет Раймс (нар. 2013)[21]. Яна выхоўвае іх сама. У 2015 годзе Шонда распавяла, як за апошнія два гады схуднела на 68 кг[22]
Фільмаграфія
Remove ads
Зноскі
- Tikkanen A. Shonda Rhimes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Shonda Rhimes — The TIME 100 — TIME(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2007. Праверана 31 ліпеня 2011.
- Shonda Rhimes: Biography . TV Guide. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 30 кастрычніка 2012.
- Shonda Rhimes- Biography . Yahoo!. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 30 кастрычніка 2012.
- Moss, Corey. Britney's heart into 'Crossroads,' outtakes from flick appear on Britney . MTV. MTV Networks (6 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 15 ліпеня 2011.
- Snetiker, Marc. Crossroads Tenth Anniversary . Entertainment Weekly. Time Warner (15 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 30 кастрычніка 2012.
- Crossroads Daily Chart View(недаступная спасылка). Box Office Mojo. Internet Movie Databse (15 лютага 2002). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2018. Праверана 15 лютага 2002.
- The Princess Diaries 2: Royal Engagement . Box Office Mojo. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 30 кастрычніка 2012.
- Awards for Shonda Rhimes . Internet Movie Database. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 30 кастрычніка 2012.
- Weekly Program Rankings . ABC Medianet (29 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2012. Праверана 1 ліпеня 2009.
- Weekly Program Rankings . ABC Medianet (24 мая 2005). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2012. Праверана 1 ліпеня 2009.
- Barnes, Brooks. Delicate Surgery on 'Grey's Anatomy' . The Wall Street Journal (21 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2012. Праверана 22 лютага 2007.
- Mitovich, Matt. Shonda Rhimes Announces Private Practice End Date, Calls Decision 'Heartbreaking' . TV Line (19 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 20 кастрычніка 2012.
- Chozick, Amy (2011-05-13). Shonda Rhimes on Owning Her Characters And Her New Show. The Wall Street Journal. Архівавана з арыгінала 2012-10-11. Праверана 2012-10-30.
- James Hibberd. Shonda Rhimes period drama 'Gilded Lillys' gets pilot order . Entertainment Weekly (13 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 9 сакавіка 2012.
- Lesley Goldberg. 'Gilded Lillys': ABC Orders Shonda Rhimes's Period Drama Pilot . The Huffington Post (13 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 9 сакавіка 2012.
- 'Grey's Anatomy' Producers, 'Eight Below' Writer Sell Sci-Fi Drama to ABC . The Hollywood Reporter (29 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 30 кастрычніка 2012.
- Nellie Andreeva. Shonda Rhimes To Produce Android Sci-Fi Thriller For ABC Written By Dave DiGilio . Deadline.com (29 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 30 кастрычніка 2012.
- Netflix «переманил» продюсера «Скандала» и «Анатомии страсти» с ABC . Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2017. Праверана 3 кастрычніка 2017.
- Shonda Rhimes Adopts Third Child(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 19 верасня 2013.
- Shonda Rhimes: 'People found me valuable' after 150-pound weight loss, http://abcnews.go.com, 28/7/2017 . Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2017. Праверана 27 жніўня 2017.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads