Шоу Трумана (саўндтрэк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Шоу Трумана» (англ.: The Truman Show) — саўндтрэк Буркхарда Дальвіца да аднайменнага фільма 1998 года рэжысёра Пітэра Уіра[9]. Некаторыя кампазіцыі саўндтрэка належаць Філіпу Гласу, у тым ліку чатыры кампазіцыі з яго ранейшых прац («Павакацы », «Аніма мундзі », «Місіма: Жыццё ў чатырох главах »). Глас таксама з’яўляецца ў невялікім камэа ў фільме, адыгрываючы ролю адказнага за музыку ў «Шоу Трумана».
Немец па нацыянальнасці, Буркхард Дальвіц з 1979 года жыў і працаваў у Аўстраліі. Пішучы музыку для мясцовага тэлебачання і кіно, ён перыядычна рассылаў свае апошнія саўндтрэкі буйным прадзюсарам. Пасля завяршэння саўндтрэка да аўстралійскага навукова-фантастычнага фільма «Зона 39 » ён даслаў адну з копій на офіс вядомага аўстралійскага рэжысёра Пітэра Уіра, які якраз у гэты час вярнуўся на радзіму пасля завяршэння здымак «Шоу Трумана». Падбіраючы музыку для кінастужкі, рэжысёр звярнуў увагу на саўндтрэк Дальвіца і прапанаваў яму працу[10].
Альбом быў выпушчаны 2 чэрвеня 1998 года лэйблам «Milan Records »[11]. За музыку да фільма Буркхард Дальвіц і Філіп Глас атрымалі шэраг кінематаграфічных узнагарод, у тым ліку «Залаты глобус»[12].
Remove ads
Спіс кампазіцый
Remove ads
Узнагароды і намінацыі
За музыку да фільма «Шоу Трумана» кампазітары Буркхард Дальвіц і Філіп Глас былі намініраваны на 6 кінематаграфічных узнагарод і перамаглі ў 5 намінацыях[12]. Ніжэй прыведзены спіс узнагарод і намінацый у храналагічным парадку.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads