Шэмахінская астрафізічная абсерваторыя імя Насірэддзіна Тусі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шэмахінская астрафізічная абсерваторыя імя Насірэддзіна Тусі
Remove ads

Шэмахінская астрафізічная абсерваторыя імя Насірэддзіна Тусі (азерб.: Nəsirəddin Tusi adına Şamaxı Astrofizika Rəsədxanası) абсерваторыя ў раёне Шэмаха ў Азербайджане, размешчаная ў 22 км ад горада Шэмаха і ў 144 км ад горада Баку ў паўднёва-ўсходнім перадгор’і Вялікага Каўказа на вышыні 1435 м над узроўнем мора. Кіраванне абсерваторыяй ажыццяўляе Аддзел астрафізікі Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана.

Thumb
Азербайджанская марка «Шэмахінская астрафізічная абсерваторыя»
Хуткія факты Шэмахінская астрафізічная абсерваторыя імя Насірэддзіна Тусі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Будаўніцтва абсерваторыі пачалося ў 1958 г. і афіцыйна было адкрыта 13 студзеня 1960 г.[2] Азербайджанскі вучоны Юсіф Мамедаліеў адыграў значную ролю ў стварэнні абсерваторыі. У пачатку свайго існавання абсерваторыя вымярала палярызацыю святла ад каметы д’Аррэ.

У 1981 годзе абсерваторыя была названа ў гонар сярэднявечнага азербайджанскага астранома Насірэддзіна Тусі. Побач з абсерваторыяй быў створаны невялікі гарадок для размяшчэння рабочых абсерваторыі, які атрымаў назву «Піркулі». У верасні 2008 года абсерваторыя пачала капітальны рамонт. У выніку былі адрамантаваны выставачная зала, музей, канферэнц-зала, лекцыйная зала, шэсць будынкаў для тэлескопаў і галоўны адміністрацыйны будынак, а таксама сталовая і некалькі жылых будынкаў.[3][4]

Remove ads

Дырэктары абсерваторыі

  • Гаджыбек Фарадзулаевіч Султанаў (19511980)[5]
  • Актай Хангусэйн Гусейнаў (1980—?)
  • Алік Рза Абасаў (?—?)
  • Зохраб Абасалі Ісмаілаў (?—?)
  • Камран Ахмед Гусейнаў (?—?)
  • Шміт Буняд Ахмедаў (?—1997)
  • Эюб Салах Куліеў (з 1997)

Галерэя

Зноскі

  1. GRID Release 2019-02-17 — 2019-02-17 — 2019. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.7738979
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q61868141'></a>
  2. Brief History. Шамахинська астрофізична обсерваторія. Архівавана з першакрыніцы 25 травня 2008. (англ.)
  3. İlham Əliyev Şamaxı Astrofizika Rəsədxanasında aparılan yenidənqurma işləri ilə tanış olmuşdur. 13 вересня 2011. Праверана 10 травня 2018. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |access-date= і |date= (даведка) (азерб.)
  4. Президент Ильхам Алиев: Азербайджан должен стать научным центром региона. Trend (17 травня 2013). Праверана 10 травня 2018. (руск.)
  5. Султанов, Гаджибек Фараджуллаевич. Праверана 10 мая 2018 г.. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads