Юлій Маркавіч Іргер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юлій Маркавіч Іргер
Remove ads

Юлій Маркавіч Іргер (4 чэрвеня 1897, Мінск — 26 мая 1941) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1928), прафесар (1934). Заслужаны дзеяч навук БССР (1939). Брат нейрахірурга Іосіфа Іргера  (руск.).

Хуткія факты Юлій Маркавіч Іргер, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 4 чэрвеня 1897 года ў Мінску.

Пасля абвяшчэння БНР Ю. Іргер удзельнічаў у справе пераводу студэнтаў, ураджэнцаў Беларусі, з расійскіх універсітэтаў ва Украіну і ў Вобласць Войска Данскога[1]. У 1922 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. З 1934 года ў Мінскім медыцынскім інстытуце, з 1932 года адначасова кіраўнік Беларускага НДІ пералівання крыві. Навуковыя працы па пытаннях агульнай, клінічнай і аперацыйнай хірургіі, уралогіі, анатоміі і пералівання крыві.

Памёр 26 мая 1941 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Remove ads

Навуковыя працы

  • Першая дапамога ў няшчасных выпадках / Мін. Дом сан. асветы. Мн., 1931
  • Пасляааперацыйная і пасляродавая затрымка мачы. Мн., 1932
  • Проблема старасці і амаладжэння, 1932
  • Дапаможнік па пераліванню крыві : Для сярэд. медперсаналу / Ю. М. Іргер, 1932

Зноскі

  1. СТАЎЛЕННЕ ЯЎРЭЙСКАЙ ГРАМАДСКАСЦІ БЕЛАРУСІ ДА АБВЯШЧЭННЯ БНР (1918 г.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2016. Праверана 16 сакавіка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads