Юлія Гапонава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юлія Аляксееўна Гапонава (нар. 4 мая 1994, Мінск, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступала за моладзевую зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Выхаванка СДзЮШАР «Гарызонт»[2].
Выступала за зборную U-16 (2009—2010), U-18 (2011) і U-20 (2013—2014)[3].
У сезоне 2018/19 пасля 10 тура прыняла рашенне пакінуць «Гомельскіх рысяў» і працягнула кар’еру ў Партугаліі[4].
Працуе трэнерам СДзЮШАР па баскетболе адзінай прафсаюзнай арганізацыі холдынга «Гарызонт»[5].
Кар’ера
- 2008—2014 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў)
- 2014—2015 — Цмокі-Мінск
- 2015—2016 — Гарызонт-2-РЦАП (Мінск)
- 2016—2018 — Гомель-Сож
- 2018—2019 — КАД Каімбра (Каімбра, Партугалія)
- 2019—2020 — Гомельскія рысі
Дасягненні
Чэмпіёнка Беларусі (2): 2009/2010, 2014/2015.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2008/2009.
Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2008.
- 4 месца Чэмпіянату Еўропы U-20 (1): 2013.
Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 2014/2015.
Зноскі
- Yuliya Haponava // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- Юлия Гапонова(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2023. Праверана 27 ліпеня 2023.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads