Янкоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Янко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Янкі.

Хуткія факты Янкоўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гняздзілаўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Докшыцкага (14 населеных пунктаў: Антоны, Восава, Дубавое, Залессе, Камайск, Касцюкі, Козікі, Крыкуны, Крыніца, Лаці, Рашкаўка, Цагельня, Янкі і Янова) і Крыпульскага (10 населеных пунктаў: Атрубак, Буй, Валасадка, Верацейка, Гняздзілава, Жары, Заручча, Навінка, Паўднёвае Гняздзілава, Паўночнае Гняздзілава) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads