Ях’я Сінвар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ях’я Сінвар
Remove ads

Ях’я Сінвар (араб. يحيى السنوار; 29 кастрычніка 1962(1962-10-29)[1], Хан-Юніс[d], Сектар Газа[2]16 кастрычніка 2024(2024-10-16)[3][4][…], Tel al-Sultan refugee camp[d], Сектар Газа[5]) — лідар палесцінскага руху ХАМАС у сектары Газа.

Хуткія факты Ях’я Сінвар, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў лагеры палесцінскіх бежанцаў у 1962 годзе. З маладосці актыўна ўдзельнічаў у радыкальных групоўках.

У 1988 годзе прысуджаны ізраільскімі ўладамі да чатырох пажыццёвых тэрмінаў за забойствы. У 2011 годзе вызвалены ў выніку абмену. Вярнуўся ў сектар Газа.

У лютым 2017 года быў абраны лідарам ХАМАС у сектары Газа, змяніў на гэтай пасадзе Ісмаіла Ханію.

Адказваў за вайсковы блок арганізацыі ХАМАС, якая 7 кастрычніка 2023 года разгарнула ваенныя дзеянні супраць Ізраіля. У маі 2024 года Ях’я Сінвар заявіў, што не згодзіцца на здзелку аб спыненні агню з Ізраілем, калі яна не будзе змяшчаць «надзейнага плана завяршэння вайны»[10]. Ён дабіваўся вызвалення палесцінцаў з ізраільскіх турмаў у абмен на заложнікаў, якія захоплены і ўтрымліваюцца ХАМАС. 6 жніўня 2024 года, пасля забойства Ханіі, Сінвар быў абраны новым галавой паліттбюро ХАМАС.

Забіты ізраільскай арміяй у г. Рафах у сектары Газа 16 кастрычніка 2024 года.

Новым лідарам ХАМАС стаў яго брат Мухамед Сінвар.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads