Інданезійская акупацыя Усходняга Тымора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інданезі́йская акупа́цыя Усхо́дняга Тымо́ра — захоп і наступнае ўтрыманне ў 1975—1999 гадах тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Усходні Тымор узброенымі сіламі Рэспублікі Інданезіі.
Пасля «рэвалюцыі гваздзікоў (бел. (тар.)) (бел.», якая адбылася ў 1974 годзе ў Партугаліі, пачаўся працэс дэкаланізацыі Партугальскага Тымора (руск.) (бел., што стала прычынай нестабільнасці у краіне. Кароткачасовая грамадзянская вайна прывяла да перамогі Рэвалюцыйнага фронту, які абвясціў Усходні Тымор незалежным 28 лістапада 1975 года. Інданезійскія вайскоўцы пад маркай зваротаў да іх мясцовых лідараў увайшлі 7 снежня 1975 года ва Усходні Тымор і акупавалі яго, паступова задушыўшы ўзброенае супраціўленне. Пасля стварэння спрэчнага часовага ўрада ў выглядзе Народнага сходу, Інданезія абвясціла Усходні Тымор сваёй 27-й правінцыяй (руск.) (бел..
Генеральная асамблея і Савет Бяспекі ААН прынялі рэзалюцыі, якія асуджалі дзеянні Інданезіі і патрабавалі неадкладнага вызвалення Тымора. Тым не менш, урады Аўстраліі, Вялікабрытаніі і ЗША падтрымлівалі дзеянні Інданезіі на ўсім працягу акупацыі. Адзінымі дзяржавамі, што прызнавалі Усходні Тымор правінцыяй Інданезіі, былі яна сама і Аўстралія, што распачала неўзабаве пасля анексіі Тымора перамовы пра падзел рэсурсаў у Тыморскім моры. Такія дзяржавы, як Канада, Малайзія і Японія, таксама падтрымвалі інданезійскі ўрад. Уварванне і падпарадкаванне Усходняга Тымора сталі ўдарам па рэпутацыі Інданезіі ў свеце і міжнародным даверы да яе[1].
За дваццаць чатыры гады інданезійскага кіравання насельніцтва Усходняга Тымора зазнала бяссудныя пакаранні (англ.) (бел., катаванні, масавыя забойствы і спланаваны масавы голад (руск.) (бел.. Масавае забойства ў Санта-Круш (англ.) (бел. у 1991 годзе выклікала сусветнае абурэнне.
Супраціўленне інданезійскім уладам заставалася моцным[1]: у 1996 годзе Нобелеўская прэмія міру была прысуджана грамадзянам Усходняга Тымора Карлушу Белу і Жазэ Рамуш-Орту за іх спробы мірнага спынення акупацыі. Рэферэндум 1999 года паказаў, што большасць жыхароў рэгіёна выступае за незалежнасць, і ў 2002 годзе ён стаў суверэннай дзяржавай.
Пасля рэферэндуму ваенізаваныя групоўкі, што супрацоўнічалі з інданезійскім урадам, здзейснілі апошнюю хвалю гвалту, падчас якой была разбурана інфраструктура дзяржавы. Узначаленыя Аўстраліяй міжнародныя сілы ва Усходнім Тыморы (англ.) (бел. аднавілі парадак і працягнулі вывад інданезійскіх войск з краіны, на два гады перадаўшы кантроль над дзяржавай Часовай адміністрацыі ААН (англ.) (бел. (UNTAET), якая расследавала злачынствы 1999 года. Вузкае кола разгледжаных спраў і малая колькасць абвінаваўчых прысудаў у інданезійскіх судах выклікалі патрабаванні аб правядзенні міжнароднага трыбунала[2][3].
Камісія па ўстанаўленні праўды, прыняцці ўцекачоў і замірэнні ва Усходнім Тыморы (ням.) (бел. ацэньвае, што ад голаду і гвалту загінулі ад 90 800 да 202 600 чалавек, у тым ліку ад 17 600 да 19 600 загінулі гвалтоўнай смерцю ці згінулі без вестак (з агульнага ліку насельніцтва, станам на 1999 год, прыкладна 823 тыс. чалавек). Камісія ўсклала адказнасць за 70 % жорсткіх забойстваў на інданезійскія войскі[4][5][6].