From Wikipedia, the free encyclopedia
Іспанская арганізацыя прафсаюзаў (ісп.: Organización Sindical Española), гэтак жа вядомая як Вертыкальны прафсаюз (ісп.: Sindicato Vertical) — адзіны легальны прафсаюз у франкісцкай Іспаніі. Апазіцыйныя рэжыму Франка прафсаюзы, такія як анархічная Нацыянальная канфедэрацыя працы і сацыялістычная Усеагульная канфедэрацыя працы былі забароненыя, а ўступленне ІАП было абавязковым для ўсіх працуючых грамадзян Іспаніі[1].
ІАП была заснавана ў 1940 годзе згодна з законам «аб прафсаюзным адзінстве»[2].
З заканчэннем існавання франкісісцкай дзяржавы Іспанская арганізацыя прафсаюзаў пачала губляць свой уплыў, а нелегальныя прафсаюзы, наадварот, павялічылі сваё прадстаўніцтва на прадпрыемствах, што ў канчатковым выніку і прывяло да закрыцця ІАП у 1977 годзе пасля пераходу Іспаніі да дэмакратыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.