Адыс-Абеба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ады́с-Абе́ба (амх.: አዲስ አበባ) — горад у Эфіопіі, сталіца краіны і Афрыканскага саюза. З насельніцтвам 3 627 934 жыхароў (на 2009 г.) з'яўляецца буйнейшым у свеце горадам, які знаходзіцца ў краіне, якая не мае выхаду да мора. Мае статус асобнага рэгіёна Эфіопіі. Заснаваны ў 1886 годзе імператарам Менелікам II па просьбе яго жонкі — імператрыцы Таіту.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Адыс-Абебу часта называюць «сталіцай Афрыкі» або «Парыжам Афрыкі» ў сувязі з яго гістарычным, палітычным і дыпламатычным значэннем для кантынента.
Адыс-Абеба — гэта адна з самых высакагорных сталіц у свеце. Самы ніжні пункт горада — 2326 м, размешчаны на поўдні горада, дзе знаходзіцца аэрапорт Боле. Самы высокі пункт — гара Энтота з вышынёй 3000 м, знаходзіцца на поўначы горада.