Афрыканскі Саюз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Афрыканскі Саюз (англ.: African Union, фр.: Union africaine) — міжнародная арганізацыя палітычнага, ваеннага і эканамічнага характару, куды ўваходзяць усе афрыканскія дзяржавы. Правапераемніца Арганізацыі Афрыканскага Адзінства, створаная 9 ліпеня 2002 на канферэнцыі ў Дурбане. Марока пакінула арганізацыю ў 1984 у знак пратэсту супраць прыняцця ў саюз Заходняй Сахары), але ў 2017 годзе была прынята назад.
Хуткія факты Афрыканскі Саюз, Адміністрацыйны цэнтр ...
Афрыканскі Саюз | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | рэгіянальная арганізацыя[d], кантынентальны саюз[d] і міжнародная арганізацыя |
Афіцыйныя мовы | англійская[1][2][…], арабская[1][2][…], французская[1][2][…], партугальская мова[1][2][…], languages of Africa[d][1][2][…], іспанская і суахілі |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 9 верасня 1999 |
au.int (англ.) (фр.) (ар.) (парт.) (суахілі) (ісп.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Мэты Афрыканскага Саюза:
- ахова і спрыянне развіццю дэмакратычных каштоўнасцей у Афрыцы,
- абарона правоў чалавека,
- узаемадапамога пры ўзнікненні ваенных канфліктаў,
- стварэнне агульнаафрыканскай эканамічнай прасторы,
- абмежаванне ўмяшання былых каланіяльных дзяржаў ва ўнутраныя справы краін Афрыкі,
- залучэнне замежнага капіталу.
Першым кіраўніком Афрыканскага Саюза стаў прэзідэнт ПАР Таба Мбекі. Штаб-кватэра размяшчаецца ў Адыс-Абебе (Эфіопія).