From Wikipedia, the free encyclopedia
Акамтун (ісп.: Ocomtún; з юкатэкскай мовы мая — «каменная калона») — археалагічны помнік, размешчаны на тэрыторыі экалагічнага запаведніка Баламку ў муніцыпалітэце Калакмуль, штат Кампечэ, Мексіка. Прадстаўляе сабой рэшткі горада, раскінутыя на тэрыторыі больш за 50 гектараў. Быў знойдзены ў чэрвені 2023 года групай археалагічных даследаванняў пад кіраўніцтвам Івана Шпрайца з дапамогай аэрафотаздымкі і лазернага сканавання[1].
Назва звязана са шматлікімі цыліндрычнымі каменнымі калонамі на тэрыторыі былога горада[1].
У класічны перыяд цывілізацыі мая (250—1000 гг.н. э.) Акамтун быў важным рэгіянальным цэнтрам рэгіёну Tierras Bajas Centrales. Тут выяўлены керамічныя рэшткі, датаваныя познім класічным перыядам (600—800 гг. н. э.). Прыкладна ў 800—1000 гадах горад перажыў дэмаграфічны крызіс.
У чэрвені 2023 года Акамтум выяўлены навукоўцамі. Знаходка стала вынікам першага палявога сезона праекта пад назвай «Пашырэнне археалагічнай панарамы Цэнтральнай нізіны мая», ухваленага Нацыянальным інстытутам антрапалогіі і гісторыі , які знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства культуры ўрада Мексікі. Кіраваў і каардынаваў мерапрыемствам археолаг Іван Шпрайц з Даследчага цэнтра славенскай акадэміі навук і мастацтва[2].
У склад групы ўваходзілі таксама спецыяліст па эпіграфіцы мая Актавіа Эспарса Ольгін, геадэзіст Алеш Марсеціч, настаўнік Атаста Флорэс Эсківель, археолагі Квінцін Эрнандэс Гомес і Вітан Вуяновіч, а таксама некалькі рабочых з бліжэйшых раёнаў і Нацыянальнага цэнтра паветрана-дэсантных даследаванняў. Рэшткі горада выяўлены пры даследаванні мясцовасці з дапамогай лазернага сканавання з паветра.
Аб’ект размешчаны на высокім плато, акружаным шырокімі забалочанымі тэрыторыямі, асноўная плошча складае больш за 50 га. Тут размешчаны вялікія пабудовы з пірамідамі вышынёй больш за 15 метраў. Ёсць шматлікія круглыя каменныя калоны, якія меркавана былі часткай уваходаў у верхнія пакоі буйных будынкаў. Пабудовы акружаны рознымі групамі ўнутраных панадворкаў. Паміж двума асноўнымі будынкамі знаходзіцца комплекс, які складаецца з розных нізкіх і падоўжаных пабудоў, і пляцоўкі для гульні ў мяч.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.