адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Альшанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Альшаны.
Альшанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Столінскі раён |
Уключае | 3 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Альшаны |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 9 301 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці[1]. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рамельскага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў[3]. Пасля скасавання Давыд-Гарадоцкага раёна 19 студзеня 1961 года сельсавет далучаны да Столінскага раёна[4]. 4 мая 1981 года ў склад адноўленага Рамельскага сельсавета перададзены вёскі Мачуль і Рамель[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 8068 чалавек[6], з іх 99,4 % — беларусы[7]; паводле перапісу 2019 года — 9301 чалавек[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.