From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Януш Заслаўскі-Астрожскі (польск.: Aleksander Janusz Zasławski, 1650—1682) — найбуйнейшы польскі і вялікалітоўскі магнат, апошні князь Заслаўскі (1656—1682) і чацвёрты Астрожскі ардынат (1656—1682), адзіны сын князя Уладзіслава Дамініка Заслаўскага (1616—1656), ваяводы сандамірскага (1645—1649) і кракаўскага (1649—1656), 3-га ардыната Астрожскага (1629—1656), ад шлюбу з Кацярынай Сабескай (1634—1694). Апошні мужчынскі прадстаўнік княжацкага роду Заслаўскіх.
Аляксандр Януш Заслаўскі | |
---|---|
польск.: Aleksander Janusz Zasławski | |
| |
Нараджэнне | 1650[1] |
Смерць | 1682[2][1] |
Род | Заслаўскія |
Бацька | Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі |
Маці | Катажына з Сабескіх |
Веравызнанне | каталіцтва |
У маі 1656 года пасля смерці свайго бацькі Уладзіслава Дамініка Заслаўскага малалетні Аляксандр Януш атрымаў у спадчыну вялікія ўладанні князёў Заслаўскіх і Астрожскіх (Астрожскі маярат ). Знаходзіўся пад апекай сваёй маці Катарыны Сабескай і яе брата, будучага караля Рэчы Паспалітай Яна Сабескага. У чэрвені 1658 года Кацярына Сабеская, маці Аляксандра Януша, другі раз выйшла замуж за вялікага падчашага літоўскага князя Міхаіла Казіміра Радзівіла (1625—1680).
У 1669 годзе князь-магнат Аляксандр Заслаўскі Януш прэтэндаваў на каралеўскі трон Рэчы Паспалітай. У 1660 годзе на Львоўшчыне заснаваў горад Александрыю (Сколэ). У 1670 годзе заснаваў юрыдычную акадэмію ў Варшаве, названую Александрыяй.
У 1682 годзе бяздзетны Аляксандр Януш Заслаўскі памёр. Не быў жанаты і не пакінуў пасля сябе нашчадкаў. Пасля смерці Аляксандра Януша Астрожскую ардынацыю атрымала ў спадчыну яго малодшая сястра Тэафіла Людвіка Заслаўская (1654—1709), жонка вялікага гетмана кароннага князя Дымітра Ежы Вішнявецкага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.