Заслаўскія

княжацкі род, галіна Астрожскіх From Wikipedia, the free encyclopedia

Заслаўскія
Remove ads

Заслаўскія або Жаслаўскія — княжацкі род герба «Астрог» зменены (страла над паўкальцом заменена на крыж), галіна князёў Астрожскіх.

Хуткія факты Заслаўскія, Падданства ...

Юрый Васілевіч (каля 1430 — каля 1500) — малодшы брат князя Івана Васілевіча Астрожскага, пры падзеле бацькоўскай спадчыны атрымаў Заслаўе на Валыні (цяпер Ізяслаў Хмяльніцкай вобласці Украіны). Нашчадкі князя Юрыя тытулаваліся князямі Заслаўскімі. Асноўная іх дзейнасць звязана з Украінай.

Да Беларусі мелі дачыненне ў 2-й палове 16 ст. дзеці Кузьмы Іванавіча (каля 1500—1562), жанатага з княгіняй Настассяй Юр’еўнай Гальшанскай-Дубровіцкай. Іх дзеці ў 1556 годзе пры падзеле спадчыны згаслага роду князёў Гальшанскіх атрымалі палову Глуска ў Новагародскім і Рычаў у Пінскім павеце.

Януш Кузьміч (каля 1530—1567) пакінуў сына Януша (каля 1550—1629). Ганна Кузьмінічна (? — 1582), жонка князя Івана Фёдаравіча Чартарыйскага, у 1581 годзе адкупіла ў пляменніка долю ў названых маёнтках, якія потым адышлі да князёў Чартарыйскіх.

Нашчадкі Януша Янушавіча жылі да 1677 года.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads