Амерыканскае астранамічнае таварыства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Амерыканскае астранамічнае таварыства (англ.: American Astronomical Society, AAS) — некамерцыйнае навуковае таварыства, якое ўваходзіць у склад Амерыканскага інстытута фізікі. Найбуйнейшая ў Паўночнай Амерыцы арганізацыя, якая аб’ядноўвае астраномаў. Заснавана ў 1899 годзе як Амерыканскае астранамічнае і астрафізічнае таварыства (назва да 1915).
Хуткія факты Амерыканскае астранамічнае таварыства, Краіна ...
Амерыканскае астранамічнае таварыства | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | scientific society[d], выдавецтва і акадэмічны выдавец[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1899 |
Колькасць членаў | каля 7 000 |
Член у | |
aas.org (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Місія таварыства заключаецца ў паляпшэнні і распаўсюджванні навуковага разумення чалавецтвам Сусвету. Станам на 2010 год у таварыства ўваходзіць каля 7000 членаў, сярод якіх акрамя астраномаў ёсць таксама фізікі, матэматыкі, геолагі і прадстаўнікі іншых прафесій, інтарэсы якіх блізкія да астраноміі.