Анж-Фелікс Патасэ (фр.: Ange-Félix Patassé; 25 студзеня 1937 — 5 красавіка 2011) — цэнтральнаафрыканскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр (1976—1978) і прэзідэнт Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі (1993—2003). Быў зрушаны падчас грамадзянскай вайны лідарам паўстанцаў Франсуа Базізэ.

Хуткія факты Анж-Фелікс Патасэ, 1-ы Prime Minister of the Central African Republic[d] ...
Анж-Фелікс Патасэ
фр.: Ange-Félix Patassé
Thumb
1-ы Prime Minister of the Central African Republic[d]
1976 1978
Папярэднік Elisabeth Domitien[d]
Пераемнік Henri Maïdou[d]
прэзідэнт Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі[d]
22 кастрычніка 1993 15 сакавіка 2003
Папярэднік André Kolingba[d]
Пераемнік Франсуа Базізэ
Нараджэнне 25 студзеня 1937(1937-01-25)[1][2]
Смерць 5 красавіка 2011(2011-04-05)[3][1][…] (74 гады)
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Аўтограф Thumb
Узнагароды
Order of Merit Order of recognition
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Заснавальнік і лідар партыі Рух за вызваленне народа Цэнтральнай Афрыкі.

Патасэ стаў першым прэзідэнтам ЦАР, абраным шляхам дэмакратычных выбараў (1993), якія былі праведзены пад ціскам ААН і іншых міжнародных арганізацый. Быў пераабраны на пасаду прэзідэнта на выбарах 1999 года.

Падчас першага тэрміну знаходжання на пасадзе (1993—1999) адбыліся тры ваенныя бунту ў 1996—1997 гадах і абвастрыўся канфлікт паміж так званымі «паўночнікамі» (у лік якіх уваходзіў Патасэ) і «паўднёўцамі» (да якіх належаў яго папярэднік Андрэ Калінгба).

Падчас другога прэзідэнцкага тэрміну страціў падтрымку многіх сваіх даўніх саюзнікаў, а таксама Францыі, якая ўмешвалася, каб падтрымаць яго падчас першага тэрміну.

Для ўтрымання ўлады звяртаўся па дапамогу да лівійскага лідара Муамара Кадафі і атрадаў Жана-П’ера Бембы з ДРК. Пры падаўленні бунту Базізэ ў 2002 годзе атрымаў дапамогу ад Кадафі на ўмовах прадастаўлення Лівіі 99-гадовай манаполіі здабычы алмазаў, золата і іншых карысных выкапняў у ЦАР[5]. Пры падаўленні таго ж бунту атрады Бембы зрабілі сур’ёзныя разбурэнні ў сталіцы ЦАР Бангі, а пасля выцяснення атрадаў Базізэ разрабавалі яе.

Патасэ быў скінуты ў сакавіку 2003 года, падчас свайго ад’езду на саміт афрыканскіх дзяржаў[6] і пражываў у выгнанні ў Тога. Вярнуўся ў краіну ў студзені 2011 года для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, на якіх прайграў Базізэ, атрымаўшы толькі 21,4% галасоў[7].

Памёр 5 красавіка 2011 года ў Камеруне[8].

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.